Мастэрс 2000 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2000 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 14 лютага 2000 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 26-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £615,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £175,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Валійскі снукерыст Мэцью Стывенс выйграў тытул, абыграўшы ў фінальным матчы Кена Доэрці, які ўжо другі год запар прайграў у фінальным матчы гэтага турніру.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Алістэр Картэр, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Марка Фу, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Стыў Дэвіс (15) 5-6 Алістэр Картэр УК2 Джымі Уайт (16) 6-3 Марка Фу

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 2000 года