Таццяна Нілаўна Яблонская (, Смаленск — , Кіеў) — украінская жывапісец, Народны мастак Украіны (1960).

Біяграфія Вучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935—1941) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947—1973 (прафесар з 1967). У пейзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыццесцвярджальныя, паэтычныя вобразы сучаснікаў і роднай прыроды.

На працягу ўсяго творчага жыцця ўдзельнічала ў шматлікіх усеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя: 1956 — XXVIII Міжнародная мастацкая выстаўка ў Венецыі (біенале); 1958 — Сусветная выстаўка ў Бруселі.

Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 персанальных выстаў у Маскве, Лондане, Будапешце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі з-за распачатай тады вайны з фармалізмам.

Пахавана на Байкавых могілках.

Катэгорыя:Мастакі Украіны