Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Гідраграфія Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкага Палесся. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы (Калінкавіцкі раён). Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.
Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць да 39 сутак.
Асноўныя прытокі злева: рака Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі; справа — рака Ветка. У басейне Трэмлі возера Плясецкае.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Акцябрскага раёна Катэгорыя:Рэкі Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна