Тамаза Кампанела (; — ), у хросце Джавані Даменіка Кампанела — італьянскі філосаф, тэолаг, астролаг і паэт. Адзін з першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.
Нарадзіўся ў Калабрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага і непісьменнага шаўца. У малым узросце ўступіў у Ордэн дамініканцаў пад мянушкай фра'Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалогію і філасофію. Пад уплывам эмпірычнай філасофіі (1509—1588), які сцвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуццём і што чалавечы досвед складаецца выключна на пачуццёвай аснове, Кампанела піша свой першы твор («Філасофія, увасобленая ў пачуццях»), апублікаваны ў 1592.
У Неапалі ён пазнаёміўся з астралогіяй. Астралагічныя спекуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанела прывялі яго да сутыкнення з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зняволення ў кляштары да 1597 года.
Пасля свайго вызвалення Кампанела вяртаецца ў Калабрыю, дзе яго абвінавачваюць у таемнай змове супраць іспанскай улады ў яго родным мястэчку Сціла. Ідэяй Кампанела было стварэнне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іаахіма Флорскага і свае ўласныя астралагічныя назіранні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку святога Духа ў 1600 г. Пасля здрады двух сваіх саюзнікаў Кампанела быў схоплены і неўзабаве зняволены ў Неапалі. Прыкідваючыся звар’яцелым, ён здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання, але быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.
Кампанела правёў у турме 27 год. На працягу адбывання свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Іспаніі» (, 1600), «Палітычныя афарызмы» (, 1601), «Пераможны атэізм» (, 1605—1607), «Quod reminiscetur» (1606), «Metaphysica» (1609—1623), «Theologia» (1613—1624) і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазней у Парыжы (1638)).
Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся за яго ад імя Філіпа IV, Кампанела быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртанні ў Рым ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629 і жыў там яшчэ пяць год.
Тым не менш, новаарганізаваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая адным з яго мінулых паслядоўнікаў, пагражала Кампанела новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VIII ён збег у Францыю, дзе быў прыязна сустрэты пры двары Людовіка XIII. З’яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё і ўзнагароджаны шчодрай грашовай пенсіяй, ён правёў астатак свайго жыцця ў кляштары Сент-Анарэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэння Людовіка XIV ().
Гл. таксама Утопія Томас Мор
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сацыялісты-ўтапісты Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Філосафы XVI стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XVII стагоддзя Катэгорыя:Постаці астралогіі XVII стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты Катэгорыя:Дамініканцы