Юзаф Дамінік Касакоўскі (, Вайткуны Ковенскага павета — , ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі (з 1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёна і Ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (абодва 1813).

Біяграфія thumb|170px|злева|Юзэф Дамінік Касакоўскі ў маладосці. Нясвіж, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Слепаўрон», сын Міхала і Барбары з Зыберкаў, пляменнік вялікага гетмана літоўскага Шымана Марціна Касакоўскага.

У 1789 годзе атрымаў пасаду вількамірскага пісара гродскага, 11 сакавіка 1790 года — прызначэнне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў грамадзяна-ваенным камісарам Вількамірскага павета, а таксама паслом ад гэтага павета на Чатырохгадовы сойм. Не падтрымаў Канстытуцыю 3 мая, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыіMariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Kraków, 1999. S. 74.. У 1793 годзе ўзнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім Ордэнам Белага Арла.

10 лютага 1793 года ажаніўся з Людвікай Патоцкай.

21 мая 1793 года зрабіўся шэфам Другога палка пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 года атрымаў пасаду лоўчага вялікага літоўскага. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

Удзельнічаў у вайне 1812 года: камандаваў палком, атрымаў раненні пад Барысавам (21 лістапада 1812) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага легіёна (10 жніўня 1813). 4 ліпеня 1813 года прызначаны шэфам батальёна, а 24 лістапада ўзнагароджаны .

Чалец масонскай ложы. Пакінуў рукапіс з успамінамі аб ваенных кампаніях 1812—1815 гадоў.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Юзаф Дамінік Касакоўскі 9 жніўня 1831 года падпісаў акт пра далучэнне Віленскага ваяводства да паўстання.

Памёр 2 лістапада 1840 года ў Варшаве і пахаваны ў варшаўскім касцёле капуцынаў.

Спасылкі

Юзаф Дамінік Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Таргавіцкія канфедэраты Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Пісары гродскія вількамірскія Катэгорыя:Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года