Максім Расціслававіч Жбанкоў () (19 студзеня 1958, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, кінакрытык, журналіст, педагог.
Кандыдат філасофскіх навук (1986), дацэнт.
Адукацыя Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне), аспірантуру. У 1986 г. паспяхова абараніў дысэртацыю на тэму «Светапоглядныя перадумовы станаўлення прыродазнаўства» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.
Праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР (Рыга, Калінінградская вобласць).
Сям’я Жанаты, мае сына Максіма, студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Працоўная дзейнасць Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (выкладчыкам філасофіі), Беларускім фондзе Сораса.
У 1992—2012 гг. з’яўляўся нязменным вядучым «Кінаклуба» у мінскім кінатэатры «Победа». З 1997 г. выкладае у «Беларускім Калегіуме»: на першым курсе медыі і камунікацыі, а на другім курсе праводзіць спецыяльную студэнцкую лабараторыю «Аналіз візуальнага тэксту» (напісанне культурадаследчых тэкстаў для сучасных медый).
У 2005—2006 гг. быў загадчыкам аддзела культуры «Белорусской деловой газеты».
З’яўляецца сенатарамМаксим Жбанков і дацэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (г. Вільнюс, Літва)Медыя і камунікацыя. Працуе таксама вядучым аўтарскіх праграм на радыё «Радыё Рацыя» і тэлеканале «Белсат»Максим Жбанков.
Творчая дзейнасць Мае шматлікія публікацыі па пытанням сучаснай культуры, у тым ліку ў часопісах «Мастацтва», «Фрагмэнты», «pARTisan», на беларускай службе «Радыё Свабода», на сайце «Наше мнение». Член рэдакцыйнай рады часопіса «pARTisan», калумніст партала «Белорусские новости». Колам навуковых інтарэсаў з’яўляюцца дынаміка культуры, маргінальныя культурныя стратэгіі, масавая культура, сучасны стан беларускай культуры, аналіз візуальных тэкстаў. Яго тэксты перакладаліся на польскую, чэшскую і нямецкую мовы.
Сааўтар кнігі «Медыя і камунікацыі». Сааўтар кнігі «Беларусь: сценарии реформ» (2003), дзе ў прыватнасці на пару з філосафам Уладзімірам Мацкевічам аналізаваў рэформу беларускай сістэмы адукацыі. Аўтар ідэі кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (Мінск, 2004)Максим Жбанков: личный топ-10 белорусских альбомов за 2014 год. У 2013 г. апублікаваў сваю кнігу «NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и „Дажынкамі“» — збор эсэ, якія з’яўляюцца досведам аўтарскага асэнсавання тэндэнцый беларускай культуры апошняга дзесяцігоддзя (2000—2010)NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамi».
У 2012 і 2013 г. быў членам журы кінафестывалю «Bulbamovie». У 2014 г. быў адным з арганізатараў кінафестывалю «Bulbamovie». У 2015 г. быў адным з арганізатараў і старшынёй журы кінафестывалю «Bulbamovie».
У 2014 г. быў членам журы фестываля мабільнага кіно «velcom Smartfilm» (Беларусь)smartfilm Журы .
У 2015 г. быў членам журы міжнароднага кінафестывалю «Cinema Perpetuum Mobile»Анонс: впервые в Витебске Cinema Perpetuum Mobile!; МИНЧАНЕ СНОВА ЗАПУСТЯТ ВЕЧНЫЙ КИНОДВИГАТЕЛЬ: ЗАВТРА ОТКРЫВАЕТСЯ ФЕСТИВАЛЬ CINEMA PERPETUUM MOBILE .
Знаёмы і сябруе з многімі дзеячамі беларускага мастацтва і журналістыкі — Андрэем Курэйчыкам«Затянутый анекдот» и кино, которое вошло в историю: критики о премьере «ГараШа» Андрея Курейчика , Андрэем Кудзіненкам, Сяргеем ХарэўскімКалекцыянер неба. Прадмова Максіма Жбанкова да кнігі Сяргея Харэўскага «100 твораў ХХ стагоддзя», Ігарам Сукманавым і інш.
Літаратура Беларусь: сценарии реформ / ред. Алесь Антипенко, Валер Булгаков. — Варшава : Фонд имени Стефана Батория, 2003. — 367 с. Жбанков, М. NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі» / М. Жбанков. — Вильнюс : ЕГУ, 2013. — 268 с.
Спасылкі
Спіс публікацый Максіма Жбанкова на партале «Белорусские новости» // naviny.by Максим Жбанков // nmnby.eu Максім Жбанкоў на сайце агентства Белапан // belapan.com Максім Жбанкоў на сайце «Белинтеллектуалс» // belintellectuals.eu Интервью Радио Свобода // www.svaboda.org Максім Жбанкоў. «Культура сьмецьця» і «сьмецьце культуры» // Фрагмэнты Максім Жбанкоў. І культура згоды, і культура супраціву аднолькава небяспечныя // euroradio.fm Максим Жбанков. КУЛЬТ-ТУРЫ. Кварта арта // np.by/ Алесь Пехціеў. Максім Жбанкоў: Неабходная дэнацыяналізацыя беларускага кіно // udf.by Сергей Пульша. Как пройти в Европу? Читайте между строк // naviny.by Медыя і камунікацыя // ehu.lt NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамi» // ehu.lt Максім Жбанкоў: "Усё, што я рабіў у розных сфэрах, было шляхам да маёй уласнай свабоды // svaboda.org Как белорусы понимают демократию // dw.com «Дастиш фантастиш»: киноистерика на экране и в жизни // interfax.by Відэаінтэрв'ю з Максімам Жбанковым у праграме «жизнь-малина»
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі