thumb|250px|Полацкае ваяводства ў 1635 годзе. Полацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якая існавала ў 1504—1793 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.

Гісторыя Заснавана ў 1504 годзе на аснове Полацкай зямлі.

Інфлянцкая вайна, а потым вайна 1654—1667 гадоў спустошылі ваяводства. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389., колькасць дымоў скарацілася на 70 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

Ліквідавана ў 1793 годзе паводле рашэння Гарадзенскага сойма. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і як Полацкая правінцыя ўвайшла ў склад Пскоўскай губерні. Левабярэжная частка засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Полацкага ваяводства быў Лепель, з 1776 года — Ушачы, з 1791 года — Чашнікі. У 1793 годзе, паводле другога падзела Рэчы Паспалітай, астатняя частка Полацкага ваяводства далучана да Расійскай імперыі, было ўтворана Полацкае намесніцтва.

Геаграфія На поўначы межавала з Маскоўскай дзяржавай, на захадзе з Інфлянтамі і Віленскім ваяводствам, на поўдні з Менскім ваяводствам, на ўсходзе з Віцебскім ваяводствамWojewództwo połockie / S. 720. Заходняя Дзвіна дзяліла ваяводства на дзве роўныя часткі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Падзелу на паветы ў Полацкім ваяводстве не было.

У склад Полацкага ваяводства ўваходзіла тры староствы (дзяржаўныя воласці): Дзісенскае, Лепельскае, Невельскае. а таксама прыватныя маёнткі.

Найбуйнейшыя гарады і мястэчкі: Асвея, Бешанковічы, Ула, Ушачы, Глыбокае, Дзісна, Дрыса, Друя і ЛепельВячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства // ЭВКЛ — С. 448..

Іншыя звесткі Герб ваяводства — «Пагоня» ў белым полі. Харугва — белага або ружовагаВячаслаў Насевіч. Полацкае ваяводства — С. 446. колеру.

Ваяводскі мундзір быў аднолькавы са смаленскім — малінавы кунтуш і цёмна-сінія жупан і адвароты.

Да 1654 года — 185 632 жыхароў.Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Невядомая вайна: 1654—1667

Вядомыя асобы Кіпрыян Жахоўскі

Літаратура Полацкае ваяводства // Мацук А. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. — Мн.: Беларуская навука, 2014. Полоцкое воеводство // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. T. V : Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek / IH PAN; pod red. Henryka Lulewicza, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P. Romaniuka. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2018. 305, s. ISBN 978-83-65880-49-9