Уладзімеж Цімашэвіч (, , Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.
У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 1996—1997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (2001—2004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.
У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.
Сям’я Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзіміжа Цімашэвіча. У 1972 Уладзіміж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Маршалы Сейма Польшчы Катэгорыя:Члены ПАРП Катэгорыя:Члены СДЛС Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта Катэгорыя:Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання