Леапо́льд Ску́льскі (;  — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр.

Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага гімнастычнага таварыства «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб’яднанне, якое было блізкім эндэцыі. Падчас выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата горада Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм’ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзелу ў палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з’ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД. Перавезены ў Брэст, дзе, па чутках, памёр ці быў забіты.

Літаратура Andrzej Chojnowski, Piotr Wróbel: Prezydenci i premierzy Drugiej Rzeczypospolitej. Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. ISBN 83-04-03854.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Хімікі Польшчы Катэгорыя:Фармацэўты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Дэпутаты Заканадаўчага сейма