Ю́заф Кле́менс Пілсу́дскі (; ) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 года, першы маршал Польшчы з 1920 года; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасля якога Пілсудскі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежныхWacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 — Instytut Książki. — ISBN 978-83-88736-92-6., ганаровы доктар шэрагу ўніверсітэтаў міжваеннай Польшчы. У маладосці, падчас канспіратыўнай работы, вядомы пад псеўданімамі «Віктар» (Wiktor) і «Мечыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудскага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камендант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) і «Маршал» (Marszałek).
Юзаф Пілсудскі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя. Адначасова з яго імем звязана і шмат супярэчнасцей: палітычныя рэпрэсіі, стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагераWojciech Śleszyński. Aspekty prawne utworzenia obozu odosobnienia w Berezie Kartuskiej i reakcje środowisk politycznych. Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 20. і турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудскага асобШымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі — Мн.: Вышэйшая школа, 2007. — с. 368 , с. 277—281., пытанне майскага перавароту, імкненне да ўсталявання асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы.
11 лістапада 1918 года, калі Рэгенцкая рада перадала Пілсудскаму ўладу над польскім войскам, святкуецца ў сучаснай Польшчы як Дзень Незалежнасці.
Дзяцінства і маладосць
Нарадзіўся 5 снежня 1867 у вёсцы Зулаў (ці Зулава) Свянцянскага павета Віленскай губерні, у патрыятычнай польскай сям’і. Бацька Юзаф Вінцэнт Пілсудскі (1833—1902), быў падчас паўстання 1863—1864 камісарам Нацыянальнага ўрада ў Расіенскім павецеZiuk, rodzina, Zułów, 1867—1877; Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 1, 5 lutego 2009, s.24; Rzeczpospolita, маці — Марыя Пілсудская (у дзявоцтве — Білевіч) (1842—1884) — паходзіла з вядомага шляхецкага рода гербу Магіла. Бацькі ўзялі шлюб непасрэдна перад паўстаннем.
Пасля падаўлення паўстання, уцякаючы ад пераследаванняў з боку расійскіх уладаў, Юзаф Вінцэнт Пілсудскі ўцёк з Жмудзі ў Літву, дзе гэтаксама шмат разоў мяняў месца пражывання. Толькі восенню ці ўзімку 1863 маладыя пачалі стала жыць у Зулаве, вялікім, але занядбалым мястэчку.
Новы ўладальнік, Юзаф Вінцэнт Пілсудскі зрабіў стаўку на мадэрнізацыю — грунтоўна перабудаваў сваё ўладанне, запрасіў спецыялістаў, у тым ліку з-за мяжы. На ўзбярэжжы Меры пабудаваў вялікі трохпавярховы млын, вялікі вінакур, завод па вырабу дрожжаў, цэглы і шкіпінару. Таксама пабудаваў новы двор.
У Зулаве 5 снежня 1867 нарадзіўся Юзаф Клеменс Пілсудскі. Быў ужо чацвёртым дзіцём — у 1864 годзе нарадзілася Хелена, у 1865 — Зоф’я, а ў 1866 — Браніслаў Пілсудскі. Пасля Юзафа, якога ў сям’і называлі Зюкам, нарадзіліся яшчэ Адам, Казімеж і Марыя, Ян, Людвіка, Каспер і блізняты Пётр i Тэадора (памёрлі калі ім было па 1,5 гады).
Юзаф быў ахрышчаны 15 снежня 1867 ў касцёле ў маёнтку Соракполь (тагачасны Свенцянскі дэканат) ксяндзом Тамашам Валінскім. Хроснымі бацькамі былі Юзаф Марцінкоўскі і Канстанцыя РагальскаяAdam Borkiewicz: Źródła do biografii Józefa Piłsudskiego z lat 1867—1892, Niepodległość. T. XIX. Warszawa: 1939..
Марыя Пілсудская выхоўвала сваіх дзяцей у духу глыбокага патрыятызму, а таксама дбала аб іх адукацыі. Дзяцей вучылі запрошаныя настаўнікі. Так мову выкладалі немка і францужанка.
У ліпені 1875 годзе ў Зулаве адбываецца вялікі пажар, які нішчыць амаль усё. Для Пілсудскіх гэта значыла канец дабрабыту. Спробы ўзняць маёнтак, чарговыя пазыкі і крэдыты не прыносілі эфекту. Сям’я вымушана была пакінуць двор і жыць у дастаткова сціплых умовах у Вільні.
Навучанне ў Вільні і Харкаве У 1877 годзе Юзаф, разам з братам Браніславам, пачаў навучанне ў размешчанай у гмаху былога ўніверсітэта 1-й Віленскай гімназіі, у той час месцы інтэнсіўнай русіфікацыі. Будучы кіраўнік Польшчы ўспамінаў гімназічныя гады як самыя цяжкія ў яго жыцці: У 1882 годзе абодва браты (разам з іншымі сябрамі) заснавалі гурток самаадукацыі пад назвай Spójnia (Еднасць), які займаўся дастаўкай з Варшавы польскай літаратуры..
У верасні 1884 годзе памерла цяжка хворая маці. Праз год Юзаф здае выпускныя іспыты (найлепшыя адзнакі па гісторыі — чацвёрка і геаграфіі — пяцёрка, найгоршыя — па мовах, акрамя французскай). Восенню пачаў вучобу на медфаку Харкаўскага ўніверсітэта. Там пачаў займацца нелегальнай палітычнай дзейнасцю ў студэнцкіх арганізацыях, трапіў у шырокія колы інтэлігенцыі, звязанай з Народнай Воляй (удзельнічаў у некалькіх сустрэчах). 2 і 3 сакавіка 1886 года браў удзел у студэнцкай дэманстрацыі з нагоды 25-годдзя скасавання прыгону; быў сярод 150 затрыманых царскай паліцыяй. Пасля экзаменаў за І курс, вясной 1886 г. спрабаваў перавесціся ва ўніверсітэт у Тарту, аднак там не прынялі дакументаў з-за яго ранейшай палітычнай дзейнасці.
Арышт і ссылка
22 сакавіка 1887 г. Юзаф Пілсудскі быў арыштаваны па абвінавачанні ў замаху на жыццё цара Аляксандра III (1845—1894), удзельнікамі якога былі члены Тэрарыстычнай фракцыі Народнай Волі. У склад групы змоўшчыкаў таксама ўваходзіў брат Леніна . Пілсудскі быў правадніком па Вільні аднаго з тэрарыстаў, які спрабаваў здабыць атруту, неабходную для таго, каб забіць цара. Брат, Браніслаў Пілсудскі, выконваў больш важныя функцыі.
У рэшце рэшт Юзафа разглядалі як сведку ў працэсе змоўшчыкаў, аднак 1 мая 1887 г. ён быў асуджаны на пяцігадовую ссылку ўглыб Расіі.
У пачатку кастрычніка 1887, разам з іншымі асуджанымі, Пілсудскі дасягнуў Іркуцкa, дзе павінен быў чакаць перасылкі да месца пасялення — Кірэнскa. 1 лістапада ў іркуцкай вязніцы ўспыхвае бунт. Пілсудскі не браў у ім непасрэднага ўдзелу, быў моцна збіты салдатамі і страціў два пярэднія зубы. За ўдзел у бунце быў асуджаны яшчэ на паўгода турмы.
Да Кірэнска Пілсудскі прыбывае 23 снежня 1887 і жыве там да ліпеня 1890 г. Там жа сустракае іншых ссыльных палякаў і былых паўстанцаў 1863 г.
Спыніўшыся ў доме сацыяліста Станіслава Ландэ знаёміцца са сваім першым каханнем Леанардай Левандоўскай (з’яўлялася сястрой жонкі Ландэ). Ужо на пачатку жніўня 1890 г. Пілсудскага перасяляюць у невялікую сібірскую вёсачку Тунка.
Польская сацыялістычная партыя
У Вільню Пілсудскі вяртаецца 1 ліпеня 1892, звязваецца з сацыялістычным рухам, быў віленскім карэспандэнтам падпольнага часопіса Przedświt (Досвітак), дзе пісаў пад псеўданімам Rom. Пачынаючы з лютага 1893 г., у рамках ППС, удзельнічае ў працы г. зв. Літоўскай секцыі ППС. Падтрымліваў кантакты з членамі Замежнага саюза польскіх сацыялістаў.
У 1894 абраны прадстаўніком літоўскай секцыі ў Цэнтральным Рабочым Камітэце ППС (ЦКР ППС) i стае галоўным рэдактарам газеты Працоўны (Robotnik). Падчас работы ў гэтым выданні, а таксама беручы ўдзел у пасяджэннях ЦВК ППС, знаёміцца з будучым прэзідэнтам II Рэчы Паспалітай, Станіславам Вайцяхоўскім.
З мая па жнівень 1896 г. Пілсудскі наведвае Лондан, як прадстаўнік ЦКР ППС на IV з’ездзе II Інтэрнацыянала (акрамя яго, падзеленую Польшчу прадстаўлялі Ігнацы Дашынскі, Ігнацы Масціцкі, i ). Разам з імі Пілсудскі запланаваў галасаванне па прапанове падтрымкі дэлегатамі з’езду барацьбы палякаў за незалежнасць. Рэзалюцыю падтрымалі Карл Лібкнехт i Карл Каўцкі, супраць была Роза Люксембург. Тэкст дакументу быў зменены на менш радыкальны.
Выдавецкая дзейнасць Пасля вяртання на радзіму сканцэнтраваўся на выдавецкай дзейнасці. У 1898, між іншага, выдае ўласны пераклад скрадзенай ППС тайнай брашуры, аўтарам якой быў варшаўскі генерал-губернатар Аляксандр Імерэтынскі. Гэта акцыя мела вялікі поспех і стала галоўнай прычынай адклікання губернатара царом — у брашуры ўтрымлівалася апісанне метадаў, якімі карысталіся царскія спецслужбы.
Шлюб У 1899 Пілсудскі ажаніўся з (у дзявоцтве — Каплеўскай), дзеячом ППС. Юшкевіч належала да евангелісцкай царквы, Каб пабрацца шлюбам з Юшкевіч, Пілсудскі змяняе веравызнанне і пераходзіць у пратэстантызм (24 мая ў Ломжы).
Шлюб адбываецца 15 ліпеня 1899 у пратэстанцкім зборы вёскі .
Чарговы арышт і ўцёкі Сужэнцы пераехалі ў Лодзь, дзе на вуліцы Усходняй, 19 Пілсудскі, які выдаваў сябе за юрыста, кіраваў размешчанай на другім паверсе друкарняй. Хацелі пазбегнуць размяшчэння друкарні на другім паверсе з-за шуму, аднак на першым паверсе быў склад панчох і баваўняных вырабаў. Праблемы дзейнасці тайнай друкарні Пілсудскі апісаў ва ўспамінах Bibuła — walka rewolucyjna w zaborze rosyjskim. У пачатку 1900 г. ўзмацніліся арышты і ператрусы ў дамах асоб, якіх падазравалі ў падпольнай дзейнасці. Уначы з 21 на 22 лютага 1900 г., пасля выкрыцця дзейнасці выдавецтва, Пілсудскі быў зноў арыштаваны. Папярэдняе следства вялося ў Лодзі, але 17 красавіка яго пасадзілі ў камеру нумар 39 X-га павільёну варшаўскай цытадэлі. Там Пілсудскі чакаў канца працэсу, падчас якога быў абвінавачаны не толькі ў распаўсюджванні нелегальнай прэсы і літаратуры, але таксама і ва ўдзеле ў забойстве двух шпікаў. У вязніцы пачаў сімуляваць псіхічнае захворванне. Дыягназ аб псіхічных парушэннях, якія праяўляюцца між іншым у агідзе да асоб, апранутых у мундзіры, паставіў яму кіраўнік варшаўскага шпіталя для звар’яцелых, якога Пілсудскі зачараваў доўгай размовай аб прыгажосці Сібіры (кіраўнік быў буратам). У той час яго перавялі для далейшага даследавання ў пецярбургскі шпіталь Мікалая Цудатворца, адкуль дзякуючы польскаму ўрачу (дзеячу ППС) Уладзіславу Мазуркевічу, Пілсудскаму ўдалося ўцячы 14 мая 1901 г., арганізатарам уцёкаў быў . Галоўны ўрач шпіталя, Атон Чачот, падаў прашэнне аб адстаўцы, якое задаволілі. Уцёкі забяспечылі Пілсудскаму пашану сяброў ППС. У 1902 г. ён быў абраны ў пашыраны склад ЦКР.
Спробы арганізацыі ўзброеных фарміраванняў Пасля непрацяглага знаходжання ў Лондане Пілсудскі вярнуўся ў Польшчу і заспеў слабыя партыйныя структуры і апусцелую партыйную касу. У кароткі тэрмін распачаў рашучыя дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі і радыкалізацыю дзеянняў арганізацыі. З 1902 г. распачалося выданне новага часопіса пад назвай «Барацьба» (Walka).
Падарожжа ў Японію У лютым 1904 г., пад уплывам сітуацыі на Далёкім Усходзе, пачаў думаць пра арганізацыю падпольных баявых груп. Падчас руска-японскай вайны (1904—1905), жадаючы выкарыстаць клопаты царскага рэжыму, дзеячы ППС наладзілі неафіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі іншых груповак, якія змагаліся за незалежнасць, у тым ліку і з Нацыянальнай Дэмакратыяй. У размовах з Раманам Дмоўскім пасрэднікамі былі i . Сацыялісты выказаліся за стварэнне польскіх легіёнаў у Японіі, якія б складаліся з палякаў-дэзертыраў з расійскай арміі. Да гэтай думкі дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага руху аднесліся дастаткова скептычна. ППС спрабавала звязацца з японскімі пасольствамі ў Лондане і Парыжы, прапануючы ім перадачу разведвальнай інфармацыі ўзамен на падтрымку палякаў па пытаннях незалежнасці на будучай канферэнцыі пасля падпісання мірнага дагавора. Аднак гэтага не ўдалося зрабіць і ППС вырашыла накіраваць у Токіа Пілсудскага і .