Зянон з КітыёнаНапісанне Зянон з Кітыёна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.134. (каля 332 да н.э. — 263 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф. Заснавальнік школы стоікаў у Стоі-Пойкіле. Быў вядомы як «малы фінікіец».

Сын Мнасея, паходзіў з Кітыёна (на в. Кіпр). Вядомыя бронзавы бюст з Геркуланума і іншы бюст, які захоўваецца ў Неапалі, якія, верагодна, капіруюць адзін арыгінал (бронзавую статую з Афінаў, якая не захавалася), і адносяцца да Зянона з Кітыёна.

Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Стоікі