Дзяржаўны савет (, ) — афіцыйная назва ўрада Фінляндыі.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Фінляндыі 2000 года, Дзяржаўны савет (урад Фінляндыі) складаецца з прэм’ер-міністра і не больш чым 17 міністраў, якія фармальна завуцца «членамі дзяржаўнага савета». Міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад абавязкаў прэзідэнтам рэспублікі. Рашэнні Дзяржаўнага савета прымаюцца на пленарных паседжаннях, на якіх старшынствуе прэм’ер-міністр.

На ўзроўні цэнтральнага кіравання пад кіраўніцтвам міністэрстваў існуюць спецыяльныя адміністрацыйныя чыноўнікі і цэнтральныя ўстановы, дзейнасць якіх ахоплівае ўсю краіну. Нягледзячы на тое, што яны заўсёды знаходзяцца пад кантролем міністэрстваў, фактычна яны дастаткова незалежныя. Цэнтральныя ўстановы арганізаваны калегіяльна, улада ў іх належыць калегіі ў складзе кіруючых чыноўнікаў. Усяго існуе 22 розныя цэнтральныя ўстановы, якія знаходзяцца ў падначаленні міністэрстваў.

У наш час Дзяржаўны савет складаецца з 11 міністэрстваў: Міністэрства фінансаў; Міністэрства замежных спраў; Міністэрства юстыцыі; Міністэрства абароны; Міністэрства ўнутраных спраў; Міністэрства культуры і адукацыі; Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі; Міністэрства транспарту; Міністэрства эканомікі і занятасці; Міністэрства сацыяльнай абароны і аховы здароўя; Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.

Спасылкі Афіцыйны сайт урада Фінляндыі

Катэгорыя:Права Фінляндыі Катэгорыя:Дзяржаўны лад Фінляндыі Фінляндыя