Сяргей Бароўскі (нар. , ) — беларускі савецкі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5. З 1972 года выступаў за дубль мінскага «Дынама», у 1974 годзе стаў іграком асноўнага складу і выступаў у складзе «Дынама» да 1987 года. Усяго ў чэмпіянаце правёў 400 матчаў, з іх 270 у вышэйшай лізе. У 1982 годзе разам з клубам стаў чэмпіёнам СССР. У 1984—1985 гадах быў капітанам каманды.
Міжнародная кар’ера У 1981—1985 гадах выступаў за нацыянальную зборную СССР. Быў адным з асноўных абаронцаў зборнай. У 1982 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Іспаніі.
Трэнерская кар’ера У 1989 годзе пачаў трэнерскую кар’еру, прыняўшы прапанову ўзначаліць новаствораны маладзечанскі «Металург». У 1991 годзе прывёў гэты клуб да перамогі ў апошнім чэмпіянаце БССР. Пазней узначальваў маладзечанскі клуб у незалежнай Беларусі.
У 1994 годзе ўзначаліў нацыянальную зборную краіны. Пад кіраўніцтвам Бароўскага зборная атрымала адну з найвядомейшых перамог — у 1995 годзе над зборнай Нідэрландаў (1:0). У 1997—1999 працаваў у клубах Латвіі і Малдовы, пасля чаго другі раз узначаліў зборную. Падчас другога кіраўніцтва Бароўскага зборная пацярпела адно з найцяжэйшых паражэнняў — у 2000 годзе ад Андоры (0:2).
З 2000 працаваў трэнерам у розных беларускіх клубах, таксама ў Літве і Украіне.
У другой палове 2007 года быў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама», а са жніўня 2009 года узначаліў мінскі СКВІЧ, які выступаў у Першай лізе. Па выніках сезона 2010 СКВІЧ пад кіраўніцтвам Бароўскага атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але саступіў жодзінскаму «Тарпеда».
У канцы 2010 года стаў галоўным трэнерам «Віцебска». У чэмпіянаце 2011 клуб ішоў у сярэдзіне табліцы, але ў жніўні 2011 года Бароўскі са скандалам пакідае пасаду галоўнага трэнера, абвінаваціўшы кіраўніцтва клуба ў неспрыяльных умовах. У выніку «Віцебск» па заканчэнні сезона 2011 пакінуў Вышэйшую лігу.
У 2012 годзе Бароўскі зноў працаваў галоўным трэнерам СКВІЧа, а ў 2013 годзе працаваў у Казахстане, дзе ўзначальваў моладзевую зборную. Поспехаў з казахскай моладдзю не меў — у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы зборная атрымала толькі адну перамогу (над зборнай Беларусі). У кастрычніку 2013 года быў звольнены з пасады галоўнага трэнера моладзевай зборнайФутбол. Сергей Боровский уволен из молодежной сборной Казахстана.
У студзені 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»Сергей Боровский стал главным тренером "Шахтера". Прывёў салігорскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2013/14, а пасля вывеў яго ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У чэмпіянаце Беларусі «Шахцёр» у сезоне 2014 атрымаў бронзавыя медалі. У снежні 2014 года Бароўскі на год падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»Боровский продлил контракт с «Шахтером».
Сезон 2015 распачынаў з амбіцыйнымі мэтамі — выйграць Суперкубак і Кубак Беларусі, а таксама перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Аднак, у Суперкубку, як і ў фінале Кубка, «Шахцёр» саступіў барысаўскаму БАТЭ. У чэмпіянаце справы салігарчан таксама пайшлі не лепшым чынам. У чэрвені 2015 года, пасля нічыі з «Віцебскам» (2:2), Бароўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Шахцёра»Сергей Боровский подал в отставку с поста главного тренера "Шахтера".
У верасні 2015 года прыступіў да працы ў мінскім «Дынама», дзе стаў адказваць за развіццё дзіцяча-юнацкага футболаСергей Боровский приступил к работе в минском "Динамо". У студзені 2016 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам клубаБоровский официально вступил в должность спортивного директора минского «Динамо», пакінуў пасаду ў чэрвені таго ж годаFootball.by: Боровский уволен с должности спортдиректора минского «Динамо», але застаўся працаваць у клубе. 15 ліпеня 2016 года, пасля звальнення Вука Рашавіча, быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама»Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера мінчан у маі 2017 годаМинское "Динамо" официально объявило об отставке Боровского.
У лютым 2018 года пачаў працаваць у барысаўскім БАТЭ ў якасці трэнера-метадыстаСергей Боровский трудоустроился в БАТЭ. У студзені 2019 года пакінуў барысаўскі клубБоровский покинул БАТЭ. Пазней далучыўся да «Іслачы» ў якасці трэнера-кансультанта.
У снежні 2010 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».
Дасягненні Ігравыя Залаты прызёр чэмпіянату СССР: 1982 Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР: 1983
Трэнерскія Чэмпіён БССР: 1991 Уладальнік Кубка Малдовы: 1999 Чэмпіён Літвы: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Казахстана па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК СКВІЧ Катэгорыя:Трэнеры ФК Віцебск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Трэнеры ФК Ветра Вільнюс Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына Катэгорыя:Трэнеры ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Трэнеры ФК Каўнас Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Трэнеры ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Трэнеры ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК