«Міравы хлопец» — прыгодніцкі фільм рэжысёра Юрыя Дубровіна, зняты ім па сцэнарыі драматурга Ціхана Няпомняшчага на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 12 чэрвеня 1972 года. У фільме ўпершыню прагучала песня Веньяміна Баснера «Бярозавы сок», у выкананні Песняроў.

Сюжэт Маладога спецыяліста Мінскага аўтазавода адпраўляюць за мяжу, каб ён прадэманстраваў перавагі грузавой аўтамашыны МАЗ перад замежнымі канкурэнтамі. Для гэтага ладзяцца адмысловыя гонкі з перашкодамі, якія павінны пераадолець машыны. У сувязі з хваробай прафесійнага гоншчыка, Логінаў выступае замест яго.

Галоўны герой з гонарам выходзіць з цяжкай сітуацыі, якая склалася, нягледзячы на злачынствы, якія чыніліся замежнымі канкурэнтамі — вытворцамі грузавых аўтамашын.

У ролях Мікалай Алялін — Віктар Логінаў Любоў Румянцава (Чарнавол) — Дэлія Уэйд Гурген Тонунц — Атар Харый Ліепіньш — Дарлінгтан Аляксандр Смірноў — Барыс Міхайлавіч Малішэўскі Улдзіс Ліелдыджс — Дэль Рыа Яніс Грантыньш — Паркер Мікалай Яроменка — Калінковіч Мухтар Маніеў — Кадарэзі

Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971-1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2

Катэгорыя:Фільмы паводле алфавіта Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года