thumb|right|200px|Уладзіслаў III Варненчык, малюнак Яна Матэйкі Уладзіслаў III «Варненчык» ( — ) — кароль польскі (1434—1444) і венгерскі (1440—1444), вярхоўны князь літоўскі (1434—1440) з дынастыі Ягелонаў. Першы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

З палкаводцам Янашам Хуньядзі ўзначаліў выступленне аб’яднаных польска-венгерскіх войск (1443) супраць Турцыі. У жніўні 1444 заключыў у г. Сегед перамір’е на 10 гадоў, якое спыніла наступленне туркаў на Балканах. У бітве пад Варнай (адсюль яго пасмяротная мянушка) войска Уладзіслава III разбіта і сам ён загінуў.

Літаратура

Катэгорыя:Каралі польскія Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Ягелоны