Засценкі — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 16 двароў, 25 жыхароў.
Размешчана на аўтадарозе паміж вёскамі Іжа і Лыцавічы.
Гісторыя У 1622 годзе — сяло ў фальварку Роскасельскі, што быў у маёнтку Лоск.
У 1800 годзе — вёска Засценак у маёнтку Іжа. У пачатку XX стагоддзя ў дакументах значыцца як вёска Засценка або Засценне.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны ВойстамWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
У канца 1940-х да засценка Іжа былі далучаныя засценкі Грэлікі і Пукалы (Пукелы) і паселішча атрымала сучасную назву Засценкі.
Насельніцтва 1921 год — 152 жыхары, 25 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 141 жыхар, 29 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62.
Літаратура
Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна