Ву́ткі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. У 2012 годзе 5 двароў, 7 жыхароў.

Гісторыя Паселішча вядомае з 1789 года. Як вёска ў маёнтку Спягла ва ўласнасці Алаізія Сулістроўскага.

У пачатку XX стагоддзя 111 жыхароў, з іх 55 мужчын. Ім належала 61 дзесяціна зямлі.

У 1931 годзе — вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа; 18 двароў, 86 жыхароў. З 1932 года ў гміне ВойстамWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 63..

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

У 1950 годзе ўтворана вытворчая брыгада калгаса імя Калініна (з 1957 года — «Рассвет»). Цэнтр калгаса — вёска Іжа.

У 2003 годзе 6 двароў, 12 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна