Тэрмаэлектронная эмі́сія, эфект Рычардсана — з'ява вылучэння электронаў у вакуум або разрэджанае асяроддзе нагрэтымі целамі (цвёрдымі, радзей — вадкімі). Упершыню даследавана ў 1900—1901 гг. О. У. Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы 1928 г.).
Пакідаючы рэчыва, электроны павінны мець кінетычную энергію, дастатковую для пераадолення патэнцыяльнага бар'ера. Найменшая велічыня гэтай энергіі мае назву работа выхаду і з'яўляецца адной з характарыстык рэчыва.
На з'яве тэрмаэлектроннай эмісіі заснавана дзейнасць многіх электравакуумных і газаразрадных прыбораў і прылад.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы Катэгорыя:Электроніка