Віктар Каліна (сапр.Віктар Уладзіміравіч Мілько, нар. , Аркалык, Казахская ССР) — беларускі музыкант, эстрадны спявак.

Біяграфія Ва ўзросце 6 год разам з бацькамі пераехаў у Барысаў. Скончыў школу з музычным ухілам. 5 гадоў займаўся ў музычнай школе па класе «баян». У 7 гадоў самастойна асвоіў гульню на гітары. З гэтага ж ўзросту піша вершы і музыку. З 10 да 16 гадоў займаўся веласіпедным спортам, стаў кандыдатам у майстры спорту, прызёрам СССР, чэмпіёнам БССР сярод юнакоў. Служыў у арміі. Пасля яе — займаўся велатурызмам, стаў чатырохразовым чэмпіёнам БССР, бронзавым прызёрам СССР. З 16 да 24 гадоў захапляўся каратэ-до «кёкусінкай», сур’ёзна займаўся рукапашным боем. Прымаў удзел у нелегальных баях без правілаў. Мае званне майстра спорту і прызёра СССР 1991 года па рукапашным баі.

Дыскаграфія Жизнь продолжается (1996) Странник (1999) Тюремный романс (2001) Забытый край (2001) Ветер северный (2002) Генералы дворов (2003) Калина горькая (2003) Женщина-беда (2004) Озорной гуляка (2005) Девочка-проказница (2005) Старые друзья (2005) Володарка (2006) Золотые стрелочки (2006) Озорной гуляка, переиздание (2006) Володарка, переиздание (2006) На любовном фронте всё без перемен (2006) Снежная королева (2009) Ледниковый период (2010) Звезда по имени Светлана (2010) Стихи на снегу (2012)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Выканаўцы рускага шансона Катэгорыя:Кандыдаты ў майстры спорту СССР