Кардынал-протадыякан — глава сану кардыналаў-дыяканаў, як правіла старэйшы па ўзросце сярод кардыналаў-дыяканаў або старэйшы па ўзвядзенні ў сан кардынала.

У кардынала-протадыякана ёсць некалькі прывілеяў. Так менавіта кардынал-протадыякан абвяшчае з балкона Апасталічнага палаца пра абранне новага Папы Рымскага, прамаўляючы вядомую формулу Habemus Papam і імя новаабранага пантыфіка.

Да 1978 года кардынал-протадыякан каранаваў папскай тыярай новага Папу. Так кардынал-протадыякан Альфрэда Атавіяні каранаваў Паўла VI. Сёння кардынал-протадыякан уручае новаму Папе і новым мітрапалітам палій — старажытны знак біскупскай годнасці.

На сённяшні дзень, з 21 лютага 2011 года, кардыналам-протадыяканам з'яўляецца французскі курыяльны кардынал Жан-Луі Таран, які змяніў італьянскага кардынала Агасціна Качавілана, які быў узведзены ў сан кардынала-святара 21 лютага 2011 года.

Спіс кардыналаў-протадыяканаў кардынал Радрыга Борджыя — кардынал-протадыякан сакавік 1463 — 30 жніўня 1471; кардынал Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні — кардынал-протадыякан 30 жніўня 1471 — 22 верасня 1503; кардынал Рафаэле Сансоні Рыярыа — кардынал-протадыякан 22 верасня — 29 лістапада 1503; кардынал Джавані Калона — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1503 — 26 верасня 1508; кардынал Джавані Медычы — кардынал-протадыякан верасень 1508 — 9 сакавіка 1513; кардынал Федэрыка Сансеверына — кардынал-протадыякан чэрвень 1513 — 7 жніўня 1516; кардынал Алесандра Фарнезэ старэйшы — кардынал-протадыякан жнівень 1516 — 15 чэрвеня 1519; кардынал Іпаліта д'Эстэ — кардынал-протадыякан чэрвень 1519 — 3 верасня 1520; кардынал Аманьё д'Альбрэ — кардынал-протадыякан 3 верасня — 20 снежня 1520; кардынал Марка Карнара — кардынал-протадыякан 20 снежня 1520 — 14 снежня 1523; кардынал Алесандра Чэзарыні старэйшы — кардынал-протадыякан 14 снежня 1523 — 31 мая 1540; кардынал Нікало Рыдольфі — кардынал-протадыякан 31 мая 1540 — 31 студзеня 1550; кардынал Іначэнца Чыба — кардынал-протадыякан 28 лютага — 14 красавіка 1550; кардынал Нікало Гадзі — кардынал-протадыякан 27 чэрвеня 1550 — 20 лістапада 1551; кардынал Гвіда Асканья Сфорца дзі Санта Ф'ёра — кардынал-протадыякан 9 сакавіка 1552 — 6 кастрычніка 1564; кардынал Джуліа дэла Роверэ — кардынал-протадыякан 1565 — 15 лютага 1566; кардынал Іначэнца Чокі дэль Монтэ — кардынал-протадыякан 3 снежня 1568 — 2 лістапада 1577; кардынал Антоніа Карафа — кардынал-протадыякан 8 лістапада 1577 — 12 снежня 1583; кардынал Луіджы д'Эстэ — кардынал-протадыякан 19 снежня 1583 — 30 снежня 1586; кардынал Фердынанда Медычы — кардынал-протадыякан 7 студзеня 1587 — 28 лістапада 1588; кардынал Франчэска Сфорца дзі Санта Ф'ёра — кардынал-протадыякан 5 снежня 1588 — 13 лістапада 1617 — абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XI і Папы Рымскага Паўла V; кардынал Адаарда Фарнезэ — кардынал-протадыякан 13 лістапада 1617 — 11 студзеня 1621; кардынал Андрэа Бароні Перэці Мантальта — кардынал-протадыякан 11 студзеня — 5 мая 1621, аб'яўляў абранне Папы Рымскага Рыгора XV; кардынал Алесандра д'Эстэ — кардынал-протадыякан 19 красавіка 1621 — 2 кастрычніка 1623, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Урбана VIII; кардынал Карла Эмануэлю Піа дзі Савоя — кардынал-протадыякан 2 кастрычніка 1623 — 16 сакавіка 1626; кардынал Маўрыцыа Савойскі — кардынал-протадыякан 16 сакавіка 1626 — 10 лістапада 1642; кардынал Антоніа Барберыні — кардынал-протадыякан 10 лістапада 1642 — 21 ліпеня 1653; кардынал Джанджакама Тэадора Трывульцыа — кардынал-протадыякан 21 ліпеня 1653 — 14 мая 1655, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Аляксандра VII; кардынал Джуліа Габрыэлі — кардынал-протадыякан 14 мая 1655 — 6 сакавіка 1656; кардынал Вірджыніа Арсіні — кардынал-протадыякан 6 сакавіка 1656 — 11 кастрычніка 1666; кардынал Франчэска Майдалькіні — кардынал-протадыякан 11 кастрычніка 1666 — 19 кастрычніка 1689, хоць кардынал Рынальда д'Эстэ, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента IX, а Майдалькіні абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента X, папы рымскага Інакенція XI і папы рымскага Аляксандра VIII; кардынал Нікало Ачаёлі — кардынал-протадыякан 19 кастрычніка — 28 лістапада 1689; кардынал Урбана Сакеці — кардынал-протадыякан 28 лістапада 1689 — 22 снежня 1693, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Інакенція XII; кардынал Бенедэта Памфілі, O.S.Io.Hieros. — кардынал-протадыякан 22 снежня 1693 — 22 сакавіка 1730, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XI, папы рымскага Інакенція XIII і папы рымскага Бенедыкта XIII; кардынал Ларэнца Альцьеры — кардынал-протадыякан 24 ліпеня 1730 — 3 жніўня 1741, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XII; кардынал Карла Марыя Марыні — кардынал-протадыякан 7 жніўня 1741 — 16 студзеня 1747, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XIV; кардынал Алесандра Альбані — кардынал-протадыякан 16 студзеня 1747 — 11 снежня 1779, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Клімента XIII, папы рымскага Клімента XIV і папы рымскага Пія VI; кардынал Даменіка Арсіні д'Арагона — кардынал-протадыякан 13 снежня 1779 — 10 студзеня 1789; кардынал Ігнацыа Гаэтана Банкампаньі-Людавізі — кардынал-протадыякан 30 сакавіка 1789 — 9 жніўня 1790; кардынал Грэгорыа Антоніа Марыя Сальвіяці — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1790 — 5 жніўня 1794; кардынал Вінчэнца Марыя Альцьеры — кардынал-протадыякан 29 лістапада 1790 — 12 сакавіка 1798; кардынал Антоніа Дорыа Памфілі — кардынал-протадыякан 12 сакавіка 1798 — 31 студзеня 1821, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія VII; кардынал Фабрыцыа Руфа — кардынал-протадыякан 31 студзеня 1821 — 13 снежня 1827, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XII; кардынал Джузэпэ Альбані — кардынал-протадыякан 13 снежня 1827 — 3 снежня 1834, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія VIII і папы рымскага Рыгора XVI; кардынал Агасціна Рыварола — кардынал-протадыякан 3 снежня 1834 — 7 лістапада 1842; кардынал Тамаза Рыярыа Сфорца — кардынал-протадыякан 7 лістапада 1842 — 14 сакавіка 1857, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія IX; кардынал Луіджы Гацолі — кардынал-протадыякан 14 сакавіка 1857 — 12 лютага 1858; кардынал Джузэпэ Угаліні — кардынал-протадыякан 12 лютага 1858 — 19 снежня 1867; кардынал Джакама Антанелі — кардынал-протадыякан 19 снежня 1867 — 6 лістапада 1876; кардынал Праспера Катэрыні — кардынал-протадыякан 6 лістапада 1876 — 28 кастрычніка 1881, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Льва XIII; кардынал Тэадольфа Мертэль — кардынал-протадыякан 28 кастрычніка 1881 — 24 сакавіка 1884; кардынал Даменіка Кансаліні — кардынал-протадыякан 24 сакавіка — 20 снежня 1884; кардынал Ларэнца Іларыёнэ Рандзі — кардынал-протадыякан 20 снежня 1884 — 20 снежня 1887; кардынал Джузэпэ Печы — кардынал-протадыякан 20 снежня 1887 — 8 лютага 1890; кардынал Джон Генры Ньюмен, аратарыянец, — кардынал-протадыякан 8 лютага — 11 жніўня 1890; кардынал Іозеф Хергенротэр — кардынал-протадыякан 11 жніўня — 3 кастрычніка 1890; кардынал Тамаза Марыя Дзільяра, дамініканец, — кардынал-протадыякан 3 кастрычніка 1890 — 1 чэрвеня 1891; кардынал Ісідора Верга — кардынал-протадыякан 1 чэрвеня 1891 — 22 чэрвеня 1896; кардынал Луіджы Макі — кардынал-протадыякан 22 чэрвеня 1896 — 29 сакавіка 1907, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія X; кардынал Андрэас Штайнхубер, езуіт, — кардынал-протадыякан 29 сакавіка — 15 кастрычніка 1907; кардынал Франчэска Сенья — кардынал-протадыякан 15 кастрычніка 1907 — 4 студзеня 1911; кардынал Франчэска Салезіа дэла Вольпэ — кардынал-протадыякан 4 студзеня 1911 — 5 лістапада 1916, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XV; кардынал Гаэтана Біслеці — кардынал-протадыякан 5 лістапада 1916 — 17 снежня 1928, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія XI; кардынал Каміла Лаўрэнці — кардынал-протадыякан 17 снежня 1928 — 16 снежня 1935; кардынал Каміла Кача Дамініёні — кардынал-протадыякан 16 снежня 1935 — 12 лістапада 1946, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Пія XII; кардынал Нікола Каналі — кардынал-протадыякан 12 лістапада 1946 — 3 жніўня 1961, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Яна XXIII; кардынал Альфрэда Атавіяні — кардынал-протадыякан 3 жніўня 1961 — 26 чэрвеня 1967, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Паўла VI; кардынал Аркадзіа Марыя Лараона Саралегі, кларэцінец — кардынал-протадыякан 26 чэрвеня 1967 — 28 красавіка 1969; кардынал Уільям Тэадор Хёрд — кардынал-протадыякан 28 красавіка 1969 — 18 мая 1970; кардынал Антоніа Бачы — кардынал-протадыякан 18 мая 1970 — 20 студзеня 1971; кардынал Майкл Браўн, дамініканец, — кардынал-протадыякан 20 студзеня 1971 — 31 сакавіка 1971; кардынал Федэрыка Калоры дзі Віньяле — кардынал-протадыякан 31 сакавіка 1971 — 10 жніўня 1971; кардынал Шарль Журнэ — кардынал-протадыякан 10 жніўня 1971 — 5 сакавіка 1973; кардынал Перыкле Фелічы — кардынал-протадыякан 5 сакавіка 1973 — 30 чэрвеня 1979, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Яна Паўла I і папы рымскага Яна Паўла II; кардынал Серджа Піньедолі — кардынал-протадыякан 30 чэрвеня 1979 — 15 чэрвеня 1980; кардынал Умберта Мацоні — кардынал-протадыякан 15 чэрвеня 1980 — 2 лютага 1983; кардынал Апіліа Росі — кардынал-протадыякан 2 лютага 1983 — 22 студзеня 1987; кардынал Джузэпэ Капрыа — кардынал-протадыякан 22 чэрвеня 1987 — 26 лістапада 1990; кардынал Аўрэліа Сабатані — кардынал-протадыякан 26 лістапада 1990 — 5 красавіка 1993; кардынал Дурайсамі Сімон Лурдусамі — кардынал-протадыякан 5 красавіка 1993 — 29 студзеня 1996; кардынал Эдуарда Марцінес Самала — кардынал-протадыякан 29 студзеня 1996 — 9 студзеня 1999; кардынал Піа Лагі — кардынал-протадыякан 9 студзеня 1999 — 26 лютага 2002; кардынал Луіджы Поджы — кардынал-протадыякан 26 лютага 2002 — 24 лютага 2005; кардынал Хорхэ Артура Медзіна Эстэвес — кардынал-протадыякан 24 лютага 2005 — 23 лютага 2007, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Бенедыкта XVI; кардынал Дарыа Кастрыльён Ояс — кардынал-протадыякан 23 лютага 2007 — 1 сакавіка 2008; кардынал Агасціна Качавілан — кардынал-протадыякан 1 сакавіка 2008 — 21 лютага 2011; кардынал Жан-Луі Таран — кардынал-протадыякан з 21 лютага 2011, абвяшчаў абранне Папы Рымскага Францыска I.

Спасылкі Калегія кардыналаў на GigaCatholic Кардыналы па сане ўспадкоўвання на GigaCatholic

Катэгорыя:Кардыналы * Катэгорыя:Калегія кардыналаў