Арыстарх, свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч (, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці — ) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля службы ў арміі (1960—1963) працаваў у аўтобусным парку г. Мінска. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 г. пастрыжаны ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры і пасвечаны ў сан іерадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў Патрыярха Пімена 5 верасня 1977 г. пасвечаны ў сан іераманаха. У 1978 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сіноду ад 20 ліпеня 1990 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 г. у сувязі са стварэннем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Працамі архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленне св. прав. Іаана Кармянскага.

З 27 ліпеня 2009 года - член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Спасылкі

Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Пахаваныя ў Гомелі Катэгорыя:Епіскапы гомельскія і жлобінскія Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомеля Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ Святога князя Уладзіміра 2 ступені (УПЦ МП) Катэгорыя:Кавалеры ордэна РПЦ Святога князя Уладзіміра 3 ступені (УПЦ МП)