Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр, праваслаўны манастыр у Беларусі, у Гомельскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Створаны ў 2000 годзе шляхам ператварэння Свята-Пакроўскага прыхода ў вёсцы Карма (Добрушскі раён).

Названы ў гонар Іаана Кармянскага — протаіерэя, кананізаванага Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных. Ягоныя мошчы знаходзяцца ў Свята-Пакроўскай царкве пры манастыры.

Свята-Пакроўская царква

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя.

Спасылкі

Сайт манастыра

Катэгорыя:Гомельская і Жлобінская епархія Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Карма (Добрушскі раён) Катэгорыя:Культавыя збудаванні Добрушскага раёна