Аўл Карнелій Цэльс (, каля 25 да н.э. — каля 50 н.э.) — рымскі філосаф і ўрач.

Біяграфія

Пакінуў пасля сябе каля 20 кніг па філасофіі, рыторыцы, праву, сельскай гаспадарцы, вайсковай справе і медыцыне. У працах па медыцыне сабраў самыя праўдзівыя (на той час) веды па гігіене, тэрапіі, хірургіі і паталогіі. Заклаў аснову медыцынскай тэрміналогіі. Увёў у хірургію лігатуру для перавязкі крывяносных сасудаў. У псіхіятрыі вядомы як аўтар тэрміна «дэлірый». Валодаючы шырокай эрудыцыяй, набытай старанным вывучэннем грэчаскіх крыніц, Цэльс склаў шырокую энцыклапедыю («Artes»), якая ахоплівала філасофію, рыторыку, юрыспрудэнцыю, сельскую гаспадарку, ваеннае мастацтва і медыцыну. Захаваўся толькі аддзел аб медыцыне ў выглядзе трактата ў 8 кнігах («De medicina»). Гэта адзінае медыцынскае сачыненне, якое дайшло да нас ад лепшых часоў рымскай літаратуры.

Спасылкі Лацінскі тэкст на «Perseus» Лацінскі тэкст і англ. пераклад

Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гісторыя медыцыны Катэгорыя:Постаці навукі I стагоддзя Катэгорыя:Энцыклапедысты Катэгорыя:Карнеліі