Чарні́ца, Чарніца Нагорная — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пліса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 186 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера (вадасховішча) на захад ад вёскі Слабада. Упалае ў Плісу на поўдзень ад вёскі ТрубянокЛіст карты N-35-69 . Вадазбор у верхнім цячэнні ў межах Мінскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім — Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае. Сярод прытокаў — Мяна.

На рацэ (на паўднёвы ўсход ад горада Смалявічы) створана вадасховішча.

Каля ракі пасёлкі Чарніца, Цэнтральны, Чарніцкі, вёскі Чарнікаўшчына, Палявая, Ліпкі, Малыя Ліпкі. У пасёлку Цэнтральны размешчаны «Дом паляўнічага».

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-69 Ліст карты N-35-81

Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны