Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сландэр (, нар. , , Швецыя) — знакаміты шведскі гандбаліст, двухразовы чэмпіён свету, 4-разовы чэмпіён Еўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. У 2000 годзе па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі гандболу быў прызнаны найлепшы гандбалістам планеты ў XX стагоддзі. Завяршыў гульнявую кар'еру ў 2005 годзе.
Кар'ера Клубная На клубным узроўні Магнус Вісландер выступаў за «Рэдбергслідс» з роднага Гётэбарга з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 гады, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісландэр двойчы выйграваў Кубак ЕГФ (1998, 2002), а ў 2000 годзе гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клуб саступіў іспанскай «Барселоне».
У складзе «Рэдбергслідса» Вісландэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швецыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003), а ў складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Германіі (1994—1996, 1998—2000).
Міжнародная Усяго за зборную Швецыі ў 1985—2004 гадах Вісландэр правёў 384 матчы (найбольш сярод шведскіх ігракоў) і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім больш за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісландэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швецыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісландэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым яго вынікам сталі 9 галоў у браму Іспаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сіднеі (перамога Швецыі 32:25).
Узнагароды У 1990 годзе Магнус Вісландэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам года.
Спасылкі
Вісландэр на сайце МАК
Катэгорыя:Гандбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Рэгбергслідс Катэгорыя:Трэнеры ГК Рэгбергслідс Катэгорыя:Ігракі ГК Кіль Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года