Фердынанд Цыркель (; , Бон — , там жа) — нямецкі геолаг і петрограф.
Біяграфія Скончыў Бонскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1861). З 1863 прафесар Львоўскага ўніверсітэта, у 1870—1909 прафесар мінералогіі ў Лейпцыгу. Вывучаў магматычныя горныя пароды ў Ісландыі, Шатландыі, Італіі, Францыі, Паўночнай Амерыцы, Індыі, на Цэйлоне. Першым ужыў крышталяаптычны метад для мікраскапічнага вывучэння горных парод і іх дыягностыкі. Цыркель — аўтар падручніка па петраграфіі (1893-94), які вытрымаў некалькі выданняў і садзейнічаў далейшаму развіццю петраграфіі.
Творы Lehrbuch der Petrographie. (Bonn, 1866; 2. gänzlich neu verfaßte Aufl. Leipzig, 1893–1894). Elemente der Mineralogie. [Begründet von Carl Friedrich Naumann; ab 1877 von Zirkel übernommen]. Leipzig, Engelmann, 1877, 10. Aufl. Geologische Skizze von der Westküste Schottlands. (1871). Die Umwandlungsprocesse im Mineralreich : akademische Rede, gehalten am 19. December 1870 in der Aula zu Leipzig. Lüderitz, Berlin 1871. Die mikroskopische Beschaffenheit der Mineralien und Gesteine. (1873). Die Struktur der Variolite. (1875).
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Боне Катэгорыя:Памерлі ў Боне Катэгорыя:Геолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Геолагі Германіі Катэгорыя:Мінералогі Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Воластана Катэгорыя:Рэктары Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта імя Хрысціяна Альбрэхта