К'етыль Я́нсруд (, нар. , Ставангер) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 у супергіганцеНорвежский горнолыжник Янсруд выиграл золото Олимпиады в супергиганте і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у хуткасным спуску, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2010 года ў гіганцкім слаламе. Выступае ва ўсіх гарналыжных дысцыплінах.

У Кубку свету К'етыль Янсруд дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіў на подыум на этапе Кубка свету ў гіганцкім слаламе. Усяго на сённяшні момант мае 10 трапленняў у тройку на этапах Кубка свету, у тым ліку адна перамога ў супергіганце.

Прымаў удзел у Алімпіядзе 2006 года ў Турыне, дзе паказаў наступныя вынікі: 10-е месца ў суперкамбінацыі і сход у гіганцкім слаламе.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы заваяваў срэбра ў гіганцкім слаламе, у астатніх дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: хуткасны спуск — 31-е месца, супергігант — 12-е месца, суперкамбінацыя — 9-е месца, слалам — 17-е месца.

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, але медалёў у іх не заваёўваў, лепшы вынік — 9-е месца ў суперкамбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года ў Валь-д'Ізерэ.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Atomic.

Перамогі на этапах Кубка свету № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2011/12 4 сак 2012 Квітф'ель Супергігант

Спасылкі

Катэгорыя:Гарналыжнікі Нарвегіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года