Міхел (Мішэль) Мюлдэр (, ) — ролікабежац і канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, бронзавы прызёр на дыстанцыі 1000 м. Двухразовы чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор'і (2013, 2014), срэбны прызёр на 500 м (2012). Чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па хуткасным бегу на ролікавых каньках.
Спартыўная кар'ера На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года. Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у лістападзе 2011 года, стаўшы другім на 500 м.
10 сакавіка 2012 года атрымаў першую перамогу на этапах Кубка свету, перамогшы на дыстанцыі 500 м на фінале Кубка свету ў Берліне.
Брат-блізнюк — Роналд Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар, удзельнічаў на Алімпіядзе 2010. Міхел адабрацца на Алімпіяду не змог, назіраў за выступленнем брата ў якасці гледача на трыбуне.
У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на 500 м. У першым забегу заняў 5-е месца. У другім забегу перамог, усталяваўшы рэкорд катка, і пабіўшы асабісты рэкорд на 1 сотую.
Летам 2012 года ўсталяваў сусветны рэкорд на 300 м у бегу на роліках — 22.58.Michel Mulder: 'wereldrecordhouder' 300m
У верасні 2012 года стаў чэмпіёнам свету ў бегу на роліках на дыстанцыі 500 м.Historisch goud voor Michel Mulder
У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор'і, усталяваўшы на чэмпіянаце рэкорд свету па суме.
У 2014 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету па спрынтарскім шматбор'і.
Спасылкі Статыстыка выступленняў
Катэгорыя:Блізняты паводле алфавіта Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па канькабежным спорце