Палемон — Антоній Палемон ( — ) — старажытнагрэчаскі сафіст. Настаўнік Арыстыда.

Паходзіў з Лаадыкеі на Лікасе. Быў чалавекам ганарыстым і дасціпным. Сябраваў з Геродам Атыкам, меў ласку імператараў Траяна і Адрыяна (яго Палемон суправаджаў у падарожжах); да яго добра ставіўся Антанін Пій.

Палемон скончыў жыццё самагубствам, не здолеўшы цярпець моцную падагру. Выявай Палемона лічыцца партрэтны бюст, знойдзены ў АфінахМеркаванне аб тоеснасці належыць Хеклеру (1940). Магчыма, бюст звязаны з прамовай Палемона пры асвячэнні храму, збудаванага Адрыянам (131). .

Крыніцы

Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі