Сінагога ў Задзвінні (Вялікая Любавіцкая сінагога) — сінагога, якая знаходзіцца ў Задзвінскім раёне Віцебска на вуліцы Вялікай Ільінскай (цяпер Рэвалюцыйная).
Гісторыя Сінагога пабудавана напярэдадні Першай сусветнай вайны, па некаторых звестках у 1872 годзе. Паводле гарадскога падання, сюды хадзіў маліцца бацька Марка Шагала. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сінагога зачынена і ў яе будынку размешчаны аэраклуб, а пасля 1945 года — прамысловыя склады. Засталіся цэлымі толькі вонкавыя сцены будынка, якія сталі цалкам непрыдатнымі.
Вялікую Любавіцкую сінагогу пачалі адбудоўваць у 2022 годзе, адкрылі ў 2023 годзеВосстановили из руин. В Витебске прошла церемония открытия Большой Любавичской синагоги.
Значную ролю ў аднаўленні сінагогі адыгралі нашчадкі галоўнага віцебскага рабіна Шмар'ягу Медалье, і асабліва яго праўнучка Ганна МедальеЯк ідзе аднаўленне Віцебскай сінагогі.
Галерэя
Спасылкі Цуды Беларусі. 7 велічных сынагог, якія руйнуюцца // svaboda.org 1 лютага 2020 Алесь Бынькоў У Віцебску аднаўляюць Вялікую Любавіцкую сінагогу // Газета «Віцьбічы» Алесь Быньков Восстановили из руин. В Витебске прошла церемония открытия Большой Любавичской синагоги // Газета «Віцьбічы» Алесь Бынькоў Архітэктар Ігар Роцька расказаў, як ішла рэстаўрацыя Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску // Газета «Віцьбічы» Вера Кнорринг Старинная синагога Витебска возвращена еврейской общине // Еврейские новости Петербурга
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска Катэгорыя:Культавыя збудаванні Віцебска Катэгорыя:Колішнія сінагогі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1872 годзе Катэгорыя:1872 год у Віцебску