Сандро Вілета (, нар. , Вац) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў суперкамбінацыі. Спецыялізуецца ў гіганцкім слаламе і камбінацыі.
У Кубку свету Вілета дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года першы раз трапіў у дзесятку найлепшых на этапе Кубка свету, у камбінацыі. Усяго на сённяшні дзень мае 6 магчымасцяў трапіць у дзесятку найлепшых на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Вілеты 51-е месца ў сезоне 2009/10.
На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: камбінацыя — 14-е месца, гіганцкі слалам — 15-е месца, слалам — не фінішаваў.
На Алімпійскіх гульнях у Сочы сенсацыйна стаў чэмпіёнам у суперкамбінацыі — раней на этапах Кубка свету Сандро толькі раз трапляў у тройку найлепшых, гэта было ў снежні 2011 года ў супергіганце.
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 6-е месца ў камбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года.
Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Salomon.
Перамогі на этапах Кубка свету (1) па стану на 14 лютага 2014 года № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2011/12 3 снежня 2011 Бівер Крык Супергігант
Спасылкі
Катэгорыя:Гарналыжнікі Швейцарыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года