Захар Захаравіч Дудзіч (, в. Шацілы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972).

Біяграфія Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1939). Удзельнік II-й сусветнай вайны — абараняў Маскву, ваяваў супраць Японіі на Далёкім Усходзе. У 1948—1953 гг. працаваў у БДУ, у 1953—1990 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце (да 1980 загадчык кафедры палітэканоміі). Даследаваў тэарэтычныя праблемы развіцця мікра- і макраэканомікі, эканамічных адносін паміж рознымі краінамі.

Творы Экономические законы и их использование в строительстве коммунизма. Минск. 1965. Материальные интересы и экономические законы в развитом социалистическом обществе Минск. 1978.

Літаратура

Дудзіч Захар Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 254. Дудич Захар Захарович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. — 205—206.

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны