Антон Іванавіч Савасцю́к (, в. Баравое, Дзяржынскі раён, БССР — ) — філосаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1985).
Біяграфія Удзельнік Другой сусветнай вайны, са студзеня 1943 года сувязны партызанскага атрада «Бальшавік» брыгады імя Сталіна. У 1955 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Са жніўня 1955 года па снежань 1956 года інспектар Койданаўскага раёна, выкладчык гісторыі Койданаўскай школы рабочай моладзі. Са снежня 1956 года намеснік загадчыка, з красавіка 1958 года загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Дзяржынскага раённага камітэта КПБ. У 1958—1961 гадах аспірант Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1961 года ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР (з 1962 года вучоны сакратар, з 1968 года намеснік дырэктара, у 1989—1992 гадах — загадчык аддзела).
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі і паліталогіі, праблемах сацыяльнага развіцця, структуры грамадства і сацыяльных супярэчнасцях, праблемах станаўлення і развіцця сучаснай цывілізацыі, ролі інтэлігенцыі ў развіцці грамадства. Адзін з аўтараў даследавання «Філасофская навука Савецкай Беларусі».
Творы Основное противоречие эпохи перехода от капитализма к социализму. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора философских наук. — Минск, 1982. — 37 с. Основные закономерности полной и окончательной победы социализма в СССР. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук. — Минск, 1966. — 17 с. В. И. Ленин о победе социализма в СССР. — Минск, 1970. — 219 с. Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. — Минск, 1980. — 182 c. Воспроизводство и источники пополнения интеллигенции // Великий Октябрь и социальная структура советского общества: интеллигенция. — Мн., 1988. Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. — Минск, 1996. — 44 с. Идейная основа формирования гражданского общества в Беларуси // Гуманiтарныя i сацыяльныя навукi на зыходзе ХХ стагоддзя. — Мн., 1998 (разам з Т. А. Антонавай).
Літаратура
Солдаты Победы: Дзержинский район: в 3-х частях / сост. Ж. П. Высоцкая; подред. Ж. Л. Федуро, М. Ю. Конкиной. — Минск : Четыре четверти, 2019. — Часть 2. — С. 181. — 288 с. : ил. — ISBN 978-985-581-306-5. Национальная академия навук Беларуси: эцикл. справ. / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редколл. В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 541. — 599 с.: ил. — ISBN 978-985-08-2046-4
Спасылкі Памяці вучонага: Савасцюк Антон Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Антон Іванавіч Савасцюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Савастюк Антон Иванович // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Савастюк Антон Иванович // Музейны комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС