Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 18 кастрычніка 2013 года на арэне «Le Meridien Hotel», у Нью-Дэлі, Індыя. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £, з якіх £ атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да перамогі Сандэрсана Лэма ў кваліфікацыі (4:1), Бары Пінчэса (4:3), Марка Джойса (4:3), Джона Хігінса (4:2), лідара рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (4:2), Робі Уільямса ў паўфінальным матчы (4:1), а таксама разграміў індыйца Адыт’ю Мехту ў фінальным паядынку з лікам 5:0. Такім чынам, Дзін выйграў свой трынаццаты прафесійны і восьмы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі турнір рэйтынгавага ўзроўню запар у сезоне, стаўшы першым снукерыстам, які дасягнуў гэтага выніку з сезона 2002/2003, калі дзве рэйтынгавыя перамогі запар святкаваў Роні О’Саліван.

Турнір

Два першыя прафесійныя снукерныя турніры ў Індыі, Бамбей Інтэрнэшнл, прайшлі ў 1979 годзе, пасля чаго ў 1991 годзе на тэрыторыі краіны, якая лічыцца радзімай снукера, прайшоў нярэйтынгавы турнір з удзелам 16 снукерыстаў, Чэлендж Індыі, пераможцам якога стаў Стывен Хендры, а ў 1992 годзе ў Індыі праходзіла чацвёртае спаборніцтва — Мастэрс Індыі. Толькі праз 21 год у Індыі быў заснаваны першы рэйтынгавы снукерны турнір, адкрыты чэмпіянат Індыі, які праходзіў у Le Meridien Hotel у сталіцы краіны — горадзе Нью-Дэлі.

Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся чацвёртым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся за чатырма сталамі ў Le Meridien Hotel.

Прызавыя грошы і рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 меў мінімальна магчымае сярод паўнавартасных рэйтынгавых турніраў размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, пры якім пераможца атрымаў 5000 балаў. Аналагічнае размеркаванне ачкоў было толькі на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі і Уэльса, а таксама на German Masters.

Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца спаборніцтва.

ДасягненнеПрызавыяАчкіПераможца£50,0005000Фіналіст£25,0004000Паўфіналісты£13,5003200Чвэрцьфіналісты£9,00025001/8 фіналу£6,00019001/16 фіналу£3,00014001/32 фіналу£2,0009001/64 фіналу£0400Вышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £300,000 Максімальны брэйк £45,000

Фармат турніру

На адкрытым чэмпіянаце Індыі 2013 года прынялі ўдзел 134 гульцы, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары (6 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 11 па 12 жніўня 2013 года (за два месяца да асноўнай стадыі) у забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 64 снукерысты, да якіх далучыліся 6 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць шасцёх выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 58 пераможцаў кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе і 6 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў з топ-32 раней за 1/16 фіналу, снукерыстаў з топ-16 раней за 1/8 фіналу, снукерыстаў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу пяці дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы гуляліся ў адзін дзень, таксама, як і паўфінальныя і фінальны паядынкі) у Le Meridien Hotel у Нью-Дэлі, Індыя.

Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 11—12 жніўня 7 4 Уайлдкард раўнд 14 кастрычніка 7 4 1/32 фіналу 14—15 кастрычніка 7 4 1/16 фіналу 16 кастрычніка 7 4 1/8 фіналу 17 кастрычніка 7 4 1/4 фіналу 17 кастрычніка 7 4 1/2 фіналу 18 кастрычніка 7 4 Фінал 18 кастрычніка 9 5

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйныя матчы

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Індыі 2013 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 22 ліпеня 2013 года (пасля адкрытага чэмпіянату Ротэрдама 2013). Першы нумар пасеву павінен быў атрымаць чэмпіён свету Роні О’Саліван, які займаў 21-ы нумар у рэйтынгу, але ён не прымаў удзел у турніры.

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Ніл Робертсан (1) 4:3 Робін Хал (115) Джад Трамп (3) 3:4 Чжан Аньда (73) Адам Дафі (56) 0:4 Напон Саенхам (101) 4:1 Сідні Уілсан (А) Род Лоўлер (57) 4:0 Джэк Джонс (111) Энтані Хэмілтан (37) 4:2 Майкл Уослі (74) Алістэр Картэр (18) 4:0 Гарэт Грын (А) Майкл Уайт (31) 4:0 Ахмед Саіф (116) Раян Дэй (26) 4:0 Крыстафер Кеоган (А) Дамінік Дэйл (20) 4:2 Аляксандр Урсенбахер (117) 4:1 Рыс Кларк (А) Джымі Уайт (53) 1:4 Гэры Уілсан (89) Лян Вэньбо (33) 4:0 Скот Дональдсан (78) Альфрэд Бёрдэн (48) 3:4 Тоні Дрэга (79) Мэцью Стывенс (12) 0:4 Дэвід Морыс (90) Марка Фу (13) 4:0 Майкл Лэслі (88) Дзін Цзюньхуэй (11) 4:1 Сандэрсан Лэм (А) Марк Дэвіс (15) 4:0 Лі Пэйдж (103) Бары Пінчэс (63) 4:1 Крыс Уэйклін (107) Курт Мэфлін (60) 2:4 Эліат Слесар (102) Марк Джойс (46) 4:3 Алан Тэйлар (113) Джэймі Коўп (36) 4:3 Мартын О'Донэл (83) Мартын Гоўлд (21) 3:4 Шон О’Саліван (85) Майкл Холт (25) 4:2 Фрэйзер Патрык (109) Марк Кінг (24) 0:4 Джэф Кандзі (А) Том Форд (23) 4:0 Крэйг Стэдмэн (80) Пітэр Лайнс (55) 2:4 Лі Янь (82) Джэймі Джонс (40) 4:1 Патрык Айнсле (104) Цянь Пэнфэй (64) 2:4 Джоэль Уолкер (84) Цаа Юйпэн (58) 1:4 Пол Дэвісан (69) Джон Хігінс (6) 4:2 Сэм Бэйрд (77) Стывен Магуайр (5) 4:1 Эндру Пэджэт (94) Бары Хокінс (7) 4:2 Джэймі О’Ніл (86) Сцюарт Бінэм (8) 4:1 Ян Бэрнс (65) Энтані Мак-Гіл (44) 4:1 Джэймс Кэхіл (110) Лю Чуан (51) 4:0 Махамед Хайры (97) Дэйв Харальд (52) 2:4 Алекс Дэйвіс (93) Стыў Дэвіс (50) 1:4 Фергал О’Браен (32) 4:0 Віні Калабрэзэ (105) Бэн Вуластан (29) 3:4 Лю Хаацянь (98) Джо Пэры (19) 4:1 Маркус Кэмбэл (27) 4:3 Шэйн Кэсл (А) Дэвід Гілберт (39) 4:0 Зак Сурэці (А) Мэцью Сэлт (49) 0:4 Панкай Адвані (70) Джэрард Грын (54) 4:3 Мічэл Трэвіс (А) Найджэл Бонд (42) 4:3 Лі Хан (91) Рыкі Уолдэн (9) 4:1 Алекс Борг (114) Марк Ален (10) 4:1 Джон Эстлі (92) Грэм Дот (16) 2:4 Рачаёцін Ятарук (118) Роберт Мілкінс (14) 2:4 Чэнь Чжэ (75) Джэймс Уатана (59) 4:1 Раян Кларк (108) Джымі Робертсан (47) 3:4 Хамад Міа (99) Майк Дан (61) 4:0 Цепчая Ун-Ну (67) Сяа Гадун (35) 2:4 Адыт’я Мехта (71) Кен Доэрці (28) 4:2 Лука Брэсэль (68) Пітэр Эбдан (30) 4:1 Эшлі Карці (А) Эндру Хігінсан (22) 4:0 Рос М’юр (106) Марк Уільямс (17) 4:0 Джо Свэйл (100) Джэймі Бёрнэт (38) 4:2 Крыс Норбэры (112) Юй Дэлу (45) 4:2 Сцюарт Кэрынгтан (96) Роры Мак-Лаўд (43) 0:4 Кайрэн Уілсан (95) Джэк Лісоўскі (34) 2:4 Ліам Хайфілд (66) Шон Мёрфі (4) 3:4 Робі Уільямс (76) Марк Сэлбі (2) 4:3 Дэніэл Уэлс (81)

Соценныя серыі

У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 было выканана 21 соценная серыя. Чжан Аньда аформіў два сэнчуры ў матчы супраць Джада Трампа. 22-і сеяны турніру Эндру Хігінсан у паядынку супраць шатландца Роса М'юра зрабіў серыю ў 136 балаў, якая стала найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Эндру Хігінсан 1 136 Марка Фу 1 134 Мартын О'Донэл 1 129 Эліат Слесар 1 126 Чэнь Чжэ 1 125 Фергал О’Браен 1 121 Марк Дэвіс 1 114 Джэймі О’Ніл 1 111 Чжан Аньда 2 109, 101 Пітэр Эбдан 1 105 Ліам Хайфілд 1 105 Сяа Гадун 1 105 Адыт’я Мехта 1 104 Грэм Дот 1 103 Пол Дэвісан 1 103 Фрэйзер Патрык 1 102 Дэвід Гілберт 1 101 Кайрэн Уілсан 1 101 Джо Пэры 1 100 Курт Мэфлін 1 100Увогуле 21 Найвышэйшы брэйк: 136 (Эндру Хігінсан)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда і 6 уладальнікаў уайлдкард. Пяць снукерыстаў з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір — Джад Трамп (3), Шон Мёрфі (4), Мэцью Стывенс (12), Роберт Мілкінс (14) і Грэм Дот (16).

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Джэф Кандзі, які перайграў Марка Кінга ў кваліфікацыі (4:0). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Індыі было яшчэ шасцёра індыйскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Камаль Чаўла, Сундып Гулаці, Шывам Арора, Манан Чандра, Файзал Хан і Дарміндэр Лілі, кожны з якіх упершыню прымаў удзел у асноўнай стадыі турніру рэйтынгавага ўзроўню.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года стаў 48-гадовы Тони Дрэга. Найджэлу Бонду падчас турніру было 47 гадоў, а аматару Джэфу Кандзі і Кену Доэрці — па 44. Самым маладым гульцом, які патрапіў на спаборніцтва, стаў 15-гадовы Лю Хаацянь. Рачаёціну Ятаруку было 17 гадоў, а Шону О'Салівану — 18.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Дэбютант турніру

Гулец Дэбют 1 1 Ніл Робертсан 11.02.1982 2013 2 2 Марк Сэлбі 19.06.1983 2013 5 5 Стывен Магуайр 13.03.1981 2013 6 10 Джон Хігінс 18.05.1975 2013 7 7 Бары Хокінс 23.04.1979 2013 8 12 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2013 9 8 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2013 10 11 Марк Ален 22.02.1986 2013 11 4 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2013 13 9 Марка Фу 08.01.1978 2013 15 14 Марк Дэвіс 12.08.1972 2013 17 18 Марк Уільямс 21.03.1975 2013 18 15 Алістэр Картэр 25.07.1979 2013 19 19 Джо Пэры 13.08.1974 2013 20 21 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2013 22 28 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2013 23 23 Том Форд 17.08.1983 2013 25 20 Майкл Холт 07.08.1978 2013 26 24 Раян Дэй 23.03.1980 2013 27 27 Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2013 28 29 Кен Доэрці 17.09.1969 2013 30 30 Пітэр Эбдан 27.08.1970 2013 31 34 Майкл Уайт 05.07.1991 2013 32 40 Фергал О’Браен 08.03.1972 2013 33 33 Лян Вэньбо 05.03.1987 2013 36 38 Джэймі Коўп 12.09.1985 2013 37 39 Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2013 38 43 Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2013 39 36 Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 40 41 Джэймі Джонс 14.02.1988 2013 41 47 Алан Мак-Манус 21.01.1971 2013 42 50 Найджэл Бонд 15.11.1965 2013 44 49 Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2013 45 46 Юй Дэлу 11.10.1987 2013 46 42 Марк Джойс 11.08.1983 2013 51 53 Лю Чуан 06.06.1990 2013 54 56 Джэрард Грын 12.11.1973 2013 57 58 Род Лоўлер 12.07.1971 2013 59 65 Джэймс Уатана 17.01.1970 2013 61 62 Майк Дан 20.11.1971 2013 62 61 Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2013 63 67 Бары Пінчэс 13.07.1970 2013 66 71 Ліам Хайфілд 01.12.1990 2013 69 76 Пол Дэвісан 01.10.1971 2013 70 70 Панкай Адвані 24.07.1985 2013 71 72 Адыт’я Мехта 31.10.1985 2013 72 78 Танават Тырапонгпайбун 14.12.1993 2013 73 81 Чжан Аньда 25.12.1991 2013 75 79 Чэнь Чжэ 25.12.1991 2013 76 73 Робі Уільямс 28.12.1986 2013 79 82 Тоні Дрэга 22.09.1965 2013 82 87 Лі Янь 17.09.1992 2013 84 89 Джоэль Уолкер 16.03.1994 2013 85 90 Шон О’Саліван 29.10.1994 2013 89 96 Гэры Уілсан 11.08.1985 2013 90 93 Дэвід Морыс 27.11.1988 2013 93 100 Алекс Дэйвіс 27.07.1987 2013 95 91 Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2013 98 110 Лю Хаацянь 29.11.1997 2013 99 107 Хамад Міа 06.07.1993 2013 101 113 Напон Саенхам 15.07.1992 2013 102 109 Эліат Слесар 04.08.1994 2013 118 126 Рачаёцін Ятарук 13.12.1995 2013 АПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг. Джэф Кандзі 01.03.1969 2013 УК А Камаль Чаўла 22.07.1979 2013 УК А Сундып Гулаці 23.11.1980 2013 УК А Шывам Арора 25.09.1986 2013 УК А Манан Чандра 28.02.1981 2013 УК А Файзал Хан 06.10.1985 2013 УК А Дарміндэр Лілі 19.11.1974 2013

Ход турніру

Зняліся: Юй Дэлу (45), Тоні Дрэга (79), Дэвід Гілберт (39), Энтані Хэмілтан (37), Ліам Хайфілд (66), Алістэр Картэр (18), Кайрэн Уілсан (95).

Першы дзень (14 кастрычніка)