Абака́н (, ) — горад (з 1931 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хакасіі. Насельніцтва 164,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1675 годзе. У 1925—1931 гадах называўся Хакаскам.
Размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінусінскай катлавіны, каля ўпадзення Абакана ў Енісей. За 4218 км ад Масквы. Чыгуначнымі лініямі звязаны з Ачынскам, Новакузнецкам і Тайшэтам.
Каля перасячэння Енісея чыгункай Новакузнецк — Абакан — Тайшэт пабудаваны буйны рачны Абаканскі порт. Ад Абакана ідзе Усінскі тракт у Туву.
Ёсць аэрапорт.
Насельніцтва 1956 год — 48,4 тыс. чал.Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 11. 1982 год — 140 тыс. чал. 1987 год — 151 тыс. чал. 1989 год — 154 тыс. чал. 1994 год — 158,2 тыс. чал. 2010 год — 163,6 тыс. чал.Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Beyaz Arif Akbas, «Khakassia: The Lost Land», Portland State Center for Turkish Studies, 2007.
Катэгорыя:Гарады Хакасіі Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расіі