E@I ( ) — палітычна нейтральная, моладзевая грамадская арганізацыя, якая рэалізуе праекты, накіраваныя на дапамогу эсперантамоўным выкарыстоўваць інтэрнэт для сусветнага супрацоўніцтва, інфармавання аб эсперанта і навучання яму.

Назва Літара «E» азначае, што арганізацыя займаецца адукацыяй (Edukado). У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе эфектыўнасць (Efikeco), эсперанта(Esperanto), развіццё (Evoluo), Еўропа (Eŭropo).

Літара «I» указвае на тое, што арганізацыя функцыянуе пры дапамозе інтэрнэта. У больш шырокім сэнсе таксама маюцца на ўвазе: міжнацыянальная культура (Interkulturo), інфармацыя (Informo), ідэя (Ideo), натхненне (Inspiro). Знак «@» азначае сінэргетычны эфект гэтых двух канцэпцый.

Такім чынам, скарочаная назва E@I у першую чаргу тлумачыцца як Edukadi@Interreto (адукацыя ў інтэрнэце), але ў сувязі са шматзначнасцю літар E і I выкарыстоўваецца звычайна скарочаная назва — E@I.

Мэты Мэты E@I заключаецца ў мірным і гарманічным свеце, грамадзяне якога лёгка і хутка могуць мець зносіны ў любой кропке планеты. Асноўныя мэты для гэтагаАб E@I : заахвочваць міжкультурную адукацыю і міжнароднае супрацоўніцтва і зносіны; падтрымліваць вывучэнне і выкарыстанне моў і інтэрнэт-тэхналогій; дапамагаць выкананню статута ААН і дэкларацыіі правоў чалавека.

Гісторыя Падзяляюць 5 перыядаў у гісторыі E@I10 гадоў E@I:

I. Пачатковы перыяд (1999—2001) Ідэя стварэння E@I з’явілася ў лістападзе 1999 года. У красавіке наступнага года падчас першага семінара E@I яна была рэалізавана шляхам стварэння міжнароднай працоўнай групы.

II. Забаўляльны перыяд Адбываюцца 2-і і 3-і семінары.

III. Працоўны перыяд (2002—2004) Вялікая праца над рознымі праектамі у сеціве інтэрнэт, у тым ліку Lernu! Уключэнне E@I у TEJO у выглядзе спецыяльнага аддзела.

IV. Арганізацыйны перыяд (2005—2007) Рэгістрацыя E@I як юрыдычнае ліцо ў Славакіі.

V. Прафесійны перыяд (2008—наш час) Пашырэнне дзейнасці з інтэрнэт-практамі, у тым ліку не толькі для эсперантыстаў. Супрацоўніцтва з выдавецтвамі, такімі як Gazeta Wyborcza.

Праекты Асноўнымі праектамі E@I з’яўляюццаПраекты E@U: Lingva PrismoLingva Prismo — сайт аб моўнай разнастайнасці, які дэманструе розныя языкі і алфавіты, якія выкарыстоўваюць у свеце. lernu!lernu! — шматмоўны партал курсаў для вывучэння эсперанта. InterkulturoInterkulturo — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету. Nitobe-centroNitobe-centro — цэнтр прадвіжэння моўнай дэмакратыі, які ініцыіруе палітычныя дэбаты па праблемам міжнародных зносін і палітыцы моўнай роўнасці. KomputekoKomputeko — партал, прысвечаны кампьютарнай тэрміналогііз мэтайстымуляваць карэктнае выкарыстанне адпаведных тэрмінаў. Reta PIVПоўны ілюстраваны слоўнік эсперанта — Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта. Slovak OnlineSlovak Online — шматмоўны апртал для вывучэння іншаземцамі славацкай мовы.

Акрамя інтэрнэт-пректаў E@I выдае навучальныя і інфармацыйныя брашуры, кнігі, дыскі. У іх ліку две кнігі аб ВікіпедыіВыданні E@I.

Спасылкі Сайт E@I

Катэгорыя:Арганізацыі эсперантыстаў