Кірэнаіка — гістарычная вобласць у Лівіі.

У 7 ст. ад н.э. тут былі заснаваныя грэчаскія гарады-калоніі (: Элінская каланізацыя), з іх найбольшы — Кірэна. З 6 ст. да н.э. да 7 ст. вобласць паслядоўна трапляе пад уладу старажытных дзяржаў Усходу, Рыма, Візантыі. З 7 ст. пад арабскім панаваннем (: Арабская экспансія, 7-8 ст.). З 16 ст. у складзе Асманскай імперыі. Пасля італьянска-турэцкай вайны (1911) уваходзіць (1912—1943) у склад італьянскай калоніі Лівія. У канцы 2-й сусв. вайны акупавана брытанскім войскам; брытанская ваенная база існавала да 1969. У каралеўстве Лівія (да 1969) Кірэнаіка была адной з трох правінцый (да 1963).

У сяр. 19 — пач. 20 ст. Кірэнаіка была асноўнай базай руху сенусітаў.

Гл. таксама Адждабія

Катэгорыя: Гістарычныя вобласці Афрыкі Катэгорыя: Гісторыя Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Старажытнае Міжземнамор’е Катэгорыя: Геаграфія Старажытнай Грэцыі Катэгорыя: Лівія Катэгорыя: Гісторыя Лівіі Катэгорыя: Былыя калоніі Італіі