Лігурыйская рэспубліка () — дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеона.

Рэспубліка ўзнікла на аснове колішняй Генуэзскай рэспублікі. У 1797 годзе Напалеон пераўтварыў саслабелую Генуэзскую рэспубліку ў французскі пратэктарат пад назвай Лігурыйская рэспубліка.

Суверэнам Лігурыйскай Рэспублікі з'яўлялася супольнасць лігурыйскіх грамадзян. Заканадаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі з'яўляўся Заканадаўчы Корпус, які складаўся з двух саветаў — Савета Сіньёраў і Савета Шасцідзесяці. Выканаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі была Дырэкторыя, якая складалася з пяці членаў.

У 1805 годзе рэспубліка была далучана да Францыі ў якасці дэпартамента. Акрамя сучаснага рэгіёна Лігурыя, тэрыторыя рэспублікі ўключала востраў Капрая-Ізола (сёння — рэгіён Таскана) і частку сучаснага П’емонта. На тэрыторыі Лігурыйскай рэспублікі пражывала каля 600 тыс. жыхароў, з іх каля 90 тыс. у самой Генуі.

Пасля падзення Напалеона, Лігурыйская рэспубліка была адноўлена і праіснавала з 28 красавіка да 28 ліпеня 1814 года (пасля Ста дзён), пасля чаго стала часткай Сардзінскага каралеўства. 3 студзеня 1815 года тэрыторыя была афіцыйна далучана да Сардзініі.

На працягу свайго існавання, Лігурыйская рэспубліка афіцыйна выкарыстоўвала сімвалы Генуэзскай рэспублікі.

Літаратура Энцыклапедыя Брытаніка. Лігурыйская рэспубліка

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Генуі Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Даччыныя рэспублікі Францыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1797 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1805 годзе Катэгорыя:1797 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Італіі