Фла́гман — (, ад vlag — сцяг і man — чалавек) камандуючы флотам, або камандзір злучэння караблёў, якому прысвоены службовы сцяг.
Пры сумесным плаванні могуць быць старшыя флагманы — камандзіры буйных злучэнняў (ад эскадры і вышэй), і малодшыя флагманы — камандзіры падпарадкаваных злучэнняў (дывізій, брыгад і атрадаў). Падзел на старшых і малодшых флагманаў існаваў у ВМФ СССР да 1959 года.
У СССР у 1935—1940 гадах існавала персанальнае вайсковае званне флагмана — асобы вышэйшага начальніцкага складу ВМФ. Вайсковае званне мела чатыры ступені: (флагман флоту 1-га і 2-га рангу, флагман 1-га і 2-га рангу). У 1940 заменены адміральскімі званнямі.
Гл. таксама Інжынер-флагман флоту Флагман флоту 1-га рангу Флагман флоту 2-га рангу Флагман 1-га рангу Флагман 2-га рангу Флагманскі карабель
Катэгорыя:Ваенна-марскі флот Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Ваенная тэрміналогія