Абаўйса́нта () — горад на паўночным усходзе Венгрыі ў медзье Боршад-Абаўй-Земплен. Распаложаны ў 40 км ад сталіцы медзье — горада Мішкальца. Насельніцтва — 3407 чалавек (2001).

Пасяленне было заселеным ужо ў антычныя часы. На працягу многіх стагоддзяў быў важным гандлёвым цэнтрам. Страціў статус горада, які меў больш за 600 гадоў, у 1902 годзе. Зноў атрымаў дадзены статус у 2004 годзе. Распаўсюджаны вінаробства і народныя рамёствы.

Славутасці — гатычны касцёл XIV стагоддзя, перабудаваны ў XVIII стагоддзі ў барочным стылі, барочная кальвінісцкая царква (1752), лютэранская царква эпохі позняга барока і вельмі прыгожая неакласічная грэка-каталіцкая царква, упрыгожаная разным іканастасам.

Гарады-пабрацімы — Бад-Швальбах і Оберлунгвіц (Германія).

Вядомыя ўраджэнцы У Абаўйсанта нарадзіўся вядомы перакладчык і паэт на мове эсперанта Кальман Калачай, яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Венгрыі Катэгорыя:Боршад-Абауй-Земплен