Традыцыяналізм — светапогляд ці сацыяльна-філасофскі кірунак, які выяўленую ў традыцыі практычную мудрасць ставіць вышэй за розумИ. Ивин. Философский словарь. — Традиционализм и антитрадиционализм; або контррэвалюцыйныяВиталий Аверьянов — Разные консерватизмы, разные традиционализмы кансерватыўна-рэакцыйныя ідэі, якія ўяўляюць сабой ідэалагічна аформленую ахоўную рэакцыю на адхіленне культуры і соцыума ад нейкай ідэалізаванай сацыякультурнай мадэлі, якая ўяўляе сабой агульны ўстойлівы парадакНовейший философский словарь — Традиционализм. Паняцці традыцыяналізму і кансерватызму вельмі блізкія, аднак кансерватызм не адмаўляе эвалюцыйнае развіццё грамадстваКонсерватизм — это осторожное и опасливое отношение к прогрессу // «Власть» № 33 (687), 21.08.2006.

Гісторыя развіцця Прымітыўны, дарэфлектыўны традыцыяналізм адрозніваецца практычнай адсутнасцю групы людзей, якія супрацьстаяць зменам, і звязаны з міфалагічнымі ўяўленнямі аб традыцыі. З'яўленне ідэалагічнага, або рэфлектыўнага традыцыяналізму злучаюць з часам Сярэднявечча або з канцом XVIII стагоддзя, калі філосафамі Асветы былі пасеяныя сумневы ў традыцыйных ісцінах, і злучаюць з такімі імёнамі, як Жазеф дэ Местр, Луі Габрыэль Банальд Амбруаз, Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян і Фабр д'Алівэ.

Інтэгральны традыцыяналізм Інтэгральны традыцыяналізм — безальтэрнатыўна-сакральнаеМ. М. Федорова. Модернизм и антимодернизм во французской политической мысли XIX века — Традиционализм как антимодернизм філасофска-рэлігійнае вучэнне, якое крытыкуе сучасны свет і выяўляе ва ўсіх культурах і рэлігіях логіку адзінай інтэгральнай Традыцыі, якая некалі існавала, але была страчанай. Сфармулявана французскім мысляром Рэнэ Генонам у XX стагоддзі. Да ліку яскравых прадстаўнікоў інтэгральнага традыцыяналізму належаць італьянскі філосаф Юліус Эвола, галандска-нямецкі лінгвіст, археолаг, этнограф, заснавальнік Анэнэрбэ Герман Вірт (з абмоўкамі), румынскі этнограф і рэлігіязнавец Мірча Эліядэ (з абмоўкамі), мысляры Цітус Буркхарт, Фрыцьёф Шуон.

Заснавальніка вучэння Рэнэ Генона некаторыя заходнія філосафы і сацыёлагіRene Alleau «De Marx a Guenon: d’une critique „radicale“ a une critique „principielle“ des societes modernes», Les dossiers H, Paris, 1984. па ступені радыкалізму параўноўваюць з Карлам Марксам, адзначаючы, аднак, куды глыбейшую крытыку сучаснага свету ва ўсіх яго праявах. Рэнэ Генон аказаў фундаментальны ўплыў на цэлы шэраг сучасных палітычных, сацыяльных і культурных плыняў, у тым ліку, на нямецкі нацыянал-сацыялізм, асабліва эзатэрычныя плыні СС (праз Юліуса Эволу і Германа Вірта), італьянскі фашызм (праз Юліуса Эволу), еўрапейскі рух Новых правых (праз Алена дэ Бенуа), італьянскую паліталогію, сацыялогію і філасофію (праз Клаўдзіа Муці).

Праявы Традыцыяналізм характэрны для палітычнага рэакцыйнага руху. Для традыцыйнага грамадства, як і для ўнутраканфесійнай артадоксіі характэрны монацэнтрызм і аўтарытарызм.

Лічыцца, што ў мастацтве традыцыяналізм супрацьстаіць авангардызму. Аднак, шэраг традыцыяналістаў (да прыкладу, Эвала) спалучалі ў сваёй творчасці авангардызм і традыцыяналізм.

Для гендарнага традыцыяналізмуСветлана Шакирова, Карлыгаш Токтыбаева — Материнство как фактор женской состоятельности характэрныя патрыярхальныя сямейныя адносіны, што дрэнна спалучаецца з канцэпцыяй роўных правоўМалышева М. М. и др. Россия — 1997: права женщин в контексте социально-экономических реформ, і з крызіснымі жыццёвымі рэаліямі, у якіх людзям даводзіцца змяняць свае сацыяльныя ролі па эканамічных прычынахАйвазова С. Г. Гендерная асимметрия российской повседневности // Айвазова С. Г. Русские женщины в лабиринте равноправия, аднак нельга адназначна сказаць, што падобныя адносіны на постсавецкай прасторы выцясняюццаА. Темкина А. Постсоветский гендерный порядок: Девственность vs. Свобода до брака? .

Гл. таксама Каталікі-традыцыяналісты Эгалітарызм Прагрэсівізм Фемінізм Неаеўразійства

Літаратура

Катэгорыя:Сацыялогія Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Сацыяльная філасофія Катэгорыя:Палітычная філасофія