Іван Іосіфавіч Вало́дзька або Валадзько́, таксама Янка Язэпаў Валодзька (, в. Плябанцы, цяпер — , Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна-леснікаИван Иосифович Володько .
У яго рана выявілася любоў да малявання. Пасля заканчэння сельскай школы і 2-х класаў Мінскага гарадскога вучылішча ў 1912 годзе Іван Валодзька з’ехаў у г. Пензу, дзе паступае ў на аддзяленне жывапісу, якое скончыў у 1918 годзе. Працаваў настаўнікам малявання ў Яльцы, быў адным са стваральнікаў калекцыі ялецкага музея.
Вясной 1919 года вярнуўся ў Мінск. У 1921 ўдзельнічаў ў 1-й Мастацкай выставе ў г. Менску.
У 1928 годзе скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭМАЙС — ВМАТЭІН) у Маскве.
У 1929 годзе вярнуўся ў Менск, дзе кіраваў праектным бюро, а пазней архітэктурнай секцыяй у Белжылсаюзе. Валодзька запрасіў для працы ў Беларусі выпускнікоў ВМАТЭІН А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова.
У траўні 1932 года Валодзька накіраваны ваенкаматам на будаўніцтва ў Старыя Дарогі. Па завяршэнні гэтых прац, з пачатку 1933 года накіраваны ў Маскву на працу ў Цакамбанку старэйшым інжынерам, затым, архітэктарам-аўтарам ў 7-ю архітэктурна-праектную майстэрню Массавета, якой кіраваў К. С. Мельнікаў.
У 1939 годзе перайшоў у іншую майстэрню Массавета — «Масгароафармленне», дзе працаваў архітэктарам па афармленні плошчаў і вуліц Масквы. З пачаткам вайны ў 1941 годзе быў прызначаны начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю на фабрыцы афармленчых работ, якая, сярод іншага, выконвала і маскавальныя работы. Непасрэдна І. І. Валодзька ў 1942 годзе займаўся маскаваннем Царыцынскага ўмацаванага вузла.
У 1944 годзе адкліканы з сістэмы Масксавета для працы ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СНК БССР начальнікам аддзела аховы помнікаў архітэктуры, затым кіраўніком праектнай майстэрні «Белсельпраекта», а з 1948 года — пераходзіць на працу ў Акадэмію навук БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года.
3 1957 года навуковы супрацоўнік НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—1973 гадах БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Творчасць І. І. Валодзька належаў да першага пакалення беларускіх архітэктараў, якія атрымалі прафесійную адукацыю ўжо ў СССР. У 1928 годзе ён скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут (ВМАТЭМАЙС — ВМАТЭІН), дзе навучаўся ў вядучых тэарэтыкаў рацыяналізму М. А. Ладоўскага, У. Ф. Крынскага і М. В. Дакучаева, што вызначала далейшы творчы почарк архітэктара.
Суайчыннікі характаразавалі ягоную дзейнасць так: для яго характэрна імкненне да агранічнага спалучэння мастацкіх якасцей архітэктуры з яе мэтазгоднасцю, пошук новых канструктыўных і вобразных рашэнняў. Гэтым прынцыпам Валодзька ніколі не здраджваў. Ён заўсёды стаяў на пазіцыях рацыяналізму.
Асноўныя працы:
Павільён СССР на міжнароднай выставе ў Страсбуры (Францыя, 1929) — I месца міжнароднага конкурсу. Павільён быў пабудаваны, а аўтар узнагароджаны «Ганаровым дыпломам» Выставачнага камітэта.
БССР 1928—1933
Павільён Белдзяржкіно на Першай Беларускай сельскагаспадарчай выставе (Мінск, 1930); Геафізічная абсерваторыя (Мінск, праект 1929, рэалізацыя 1932—1935); 112-кватэрны дом па вул. Маскоўскай (Мінск, 1932, сумесна з А. П. Воінавым, А. Крыловым, М. Гіляровым); Лякарня (Рэчыца, 1933).
РСФСР 1933—1942
Будынак школы ў Спаскім тупіку (1935 г.); Жылы дом па вул. Русакоўскай, 1 (1936 г).; Рэканструкцыя завода ім. Лепсэ па вул. Ткацкай (1937 г.) і Лабараторны корпус завода па Мачальскай корпус этого завода па вул. Мочальской улице (1938 г.); Дом адпачынку Ўніверсітэта працаўнікоў Усходу на ст. Апаліха Маскоўскай вобл.
БССР пасля 1942
Праект аднаўлення Дома I-га з’езду РСДРП (Мінск, 1947); Літаратурны музей Я. Купалы (Мінск, 1959, сумесна з В. Волчакам).
Аўтар «Альбома эскізных праектаў надмагілльных помнікаў воінам Чырвонай Арміі, партызанам і мірнаму насельніцтву, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гг., і мемарыяльных дошак», раздзелаў у працах «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957), «Метадычныя ўказанні па складанні схем раённай планіроўкі сельскагаспадарчых раёнаў ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1963).
Дакументы творчай ды службовай дзейнасці (праекты, артыкулы, справаздачы) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены дачкойВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..
Бібліяграфія Методические указания по составлению схем районной планировки сельскохозяйственных районов БССР. Мн., 1963 (у сааўт.); Альбом типовых и экспериментальных проектов жилых домов, общественных зданий и сооружений для сельского строительства в Белорусской ССР.
Каментарыі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Выпускнікі ВМАТЭІН