Квебекскі акт (The Quebec Act) — закон аб паляпшэнні кіравання правінцыяй Квебек, прыняты 7 кастрычніка 1774 г. Гэты акт нічым не абмяжоўваў жыццё 13 англамоўных калоній уздоўж Атлантыкі, але часам яго адносяць да ліку невыносных законаў, якія былі прыняты як непапулярныя меры брытанскага ўрада ў адказ на адсутнасць рэакцыі адміністрацыі калоніі Масачусетс на Бостанскае чаяпіццеУ рускім артыкуле :ru:Невыносимые законы гэты закон пералічаны сярод невыносных, а ў адпаведным артыкуле на англійскай — :en:The Intolerable Acts — узгаданы асобна ад іх..

Асноўныя ідэі закона

Павелічэнне тэрыторыі правінцыі Квебек за кошт некаторых навакольных зямель, якія не належалі ніякім правінцыям ці калоніям. Каталікі і пратэстанты Квебека атрымоўвалі роўныя грамадзянскія правы. Для каталікоў была спрошчана формула судовай прысягі, яна была зроблена больш нейтральнай і не прымушала іх парушаць патрабаванні рэлігійнага сумлення. Брытанскія крымінальныя законы працягвалі дзейнічаць у Канадзе, але мясцовыя губернатары і іх намеснікі маглі ўносіць у іх неабходныя змяненні і дапаўненні. Для кіраўніцтва Квебекам з ліку мясцовых жыхароў кароль абіраў Савет, у якім пастаянна павінны былі працаваць ад 17 да 23 членаў; кароль, па ўзгадненні з губернатарам або віцэ-губернатарам правінцыі, таксама меў паўнамоцтвы папаўняць іх рады, калі хто-небудзь з гэтых дарадцаў адсутнічаў, паміраў ці быў адхілены ад пасадыГэта палажэнне было адменена Канстытуцыйным актам 1791 г.. Савет Квебека не меў права ўсталёўваць падаткі, акрамя часовых збораў на мясцовыя патрэбы горада ці мясцовасці (напрыклад, будаўніцтва моста, рамонт дарогі). Пакаранні за рэлігійныя злачынствы абмяжоўваліся штрафам альбо 3-месячным пазбаўленнем волі. Ніякі закон не мог быць прыняты Саветам Квебека, калі на паседжанні прысутнічала меншасць членаў, выключэнні складалі тэрміновыя сітуацыі.

Рэакцыя на Акт

У новага закона былі і прыхільнікі (пераважна сярод тых, каго гэты закон надзяляў больш шырокімі правамі), і праціўнікі (у асноўным сярод тых пратэстантаў, якія не жадалі надзялення каталікоў роўнымі грамадзянскімі правамі з пратэстанцкімі падданымі брытанскага караля), але асноўная маса жыхароў Квебека, як і іншых правінцый Канады, станоўча ўспрынялі яго. Гэта выразілася ў адмове Квебека паслаць сваіх прадстаўнікоў на Першы і Другі Кантынентальны Кангрэс і падтрымаць Амерыканскую рэвалюцыю, калі войскі Дж. Вашынгтона рабілі паход на Манрэаль.

Гл. таксама Бостанскі партовы акт Масачусецкі ўрадавы акт Акт ажыццяўлення правасуддзя Кватэравальны акт

Дакументы The Quebec Act // Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy. Невыносныя законы ў беларускім перакладзе

Катэгорыя:Акты парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Гісторыя Канады Катэгорыя:Квебек (правінцыя)