Сенека — Луцый Аней Сенека ( — ) — рымскі палітык, філосаф і паэт.

Філасофскія творы Сенекі атрымалі новае прызнанне ў XVI—XVIII ст., але ён быў прызнаным і пры жыцці; яго маёмасць часам дасягала вялікіх памераў. Агрыпіна Малодшая даверыла яму выхаванне свайго 11-гадовага сына Нерона. Пасля таго, як Сенека высмеяў памерлага Клаўдзія ў саркастычным творы «Апакалакінтосіс», ён атрымаў ласку і новага імператара. Быў западозраны ў змове супраць Нерона, і быў змушаны скончыць жыццё самагубствам.

Сын Луцыя Анея Сенекі і Гельвіі. З XVI стагоддзя лічылася, што вядомы яго партрэт (ідэнтыфікацыя Урсіна (1598)), але пазней (Вінкельман (1764) і знаходка гермы з выявамі Сакрата і Сенекі (на Цэліевым пагорку ў Рыме (1813), у Берліне з 1878) гэты партрэт быў прызнаны падробленым, і стаў называцца «Псеўда-Сенека». Такім чынам, верагодным партрэтам Сенекі ў наш час прызнаецца герма з выявамі Сакрата і Сенекі.

Літаратура

Катэгорыя:Драматургі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рымскія консулы I стагоддзя Катэгорыя:Лацінскія драматургі Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Лацінскія эпісталографы Катэгорыя:Познія стоікі Катэгорыя:Філосафы-самазабойцы Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Постаці філасофіі I стагоддзі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Педагогі