«Вялікая шахматная дошка: вяршэнства Амерыкі і яе геастратэгічныя імператывы» () — найбольш вядомая кніга, напісаная Збігневам Бжазінскім. Кніга ўяўляе сабой разважанні пра геапалітычную магутнасць ЗША і пра стратэгіі, дзякуючы якім гэта магутнасць можа быць рэалізавана ў XXI стагоддзі. Найбольшую ўвагу Бжазінскі сканцэнтраваў на геапалітычнай стратэгіі ЗША адносна Еўразіі. Бжазінскі мяркуе, што вяршэнства на Еўразійскім кантыненце фактычна з'яўляецца вяршэнствам ва ўсім свеце, і лічыць найбольш важнымі стратэгічнымі мэтамі ЗША — распаўсюдзіць свой уплыў у Цэнтральнай Азіі і на Постсавецкай прасторы (у першую чаргу на Расію, якая займае найбольшую плошчу гэтай прасторы).
Бжазінскі з'яўляецца паслядоўнікам заснавальніка сучаснай англа-саксонскай геапалітыкі Мак-Кіндэра, гэта значыць разглядае палітыку з пункту гледжання проціборства цывілізацыі мора (ЗША, Вялікабрытанія) і цывілізацыі сушы (гл. Хартленд).
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычная літаратура Катэгорыя:Кнігі 1998 года Катэгорыя:Геапалітыка