Сістэма абазначэння аб'ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (СААТА, SOATO) — класіфікатар, які з'яўляецца складовай часткай Адзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіраванні тэхніка-эканамічнай інфармацыі, які выкарыстоўваецца ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання. Код класіфікацыйных прыкмет аб'екта, які дазваляе вызначыць яго месцазнаходжанне.
Аб'екты класіфікацыі Аб'ектамі класіфікацыі ў СААТА з'яўляюцца: рэспублікі; аўтаномныя рэспублікі; краі; вобласці; аўтаномныя вобласці; нацыянальныя акругі; раёны; гарады; унутрыгарадскія раёны; пасёлкі гарадскога тыпу; сельсаветы.
У СААТА выкарыстоўваецца метад паслядоўнага кадавання. Максімальная даўжыня кода складаецца з 10 разрадаў — код складаецца з 10 лічбавых значэнняў.
Першы і другі разрады (лічбы) прызначаны для кадавання рэспублік; Трэці і чацвёрты — для кадавання аб'ектаў рэспубліканскага падначалення (краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, раёны, гарады, аўтаномныя рэспублікі) Пяты, шосты і сёмы разрады ўжываюцца для кадавання аўтаномных абласцей і акруг, раёнаў, у тым ліку ўнутрыгарадскіх, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельсаветаў Восьмы, дзявяты і дзясяты разрады кадуюць раёны, гарады, пасёлкі гарадскога тыпу, сельсаветы.
Гл. таксама Агульнарасійскі класіфікатар тэрыторый муніцыпальных утварэнняў
Катэгорыя:Геакоды