Саля́нка (Salsola) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травы, дрэвы, кусты, паўкусты з прамастойнымі або галінастымі сцёбламі. Вшыня ад 0,3 да 5 м. Лісце дробнае, мясістае, вузкае. Кветкі непрыкметныя, размешчаныя ў пазухах лісця або сабраныя ў коласападобных і мяцёлкавых суквеццях. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны ў паўпустынях і пустынях Афрыкі і Еўразіі. Заносныя (інтрадукцыйны) віды ў Аўстраліі і Амерыцы. Растуць на саланчаках, саланцах, пясках. Трапляюцца ўздоўж дарог, на пустках, каля жылля.
Віды Род налічвае каля 174 відаўThe Plant List (2013): Salsola.
Некаторыя віды:
[syn. ]
Від цяпер змешчаны ў манатыпны род пад назвай .
Значэнне і выкарыстанне
Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін, корму авечкам, вярблюдам, козам. Некаторыя віды салянак выкарыстоўваюцца для замацавання пясчаных глеб. Кусты і дрэвы выкарыстоўваюцца ў якасці паліва.
У медыцыне (чэркез) утрымлівае ў пладах, лісцях і кветках алкалоіды сальсалін і сальсалідзін, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні гіпертаніі.
Літаратура
Спасылкі
Salsola // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Салянка