Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Чэда () — сярэднявечны гатычны кафедральны сабор у Лічфілдзе (Стафардшыр), рэзідэнцыя біскупа Лічфілдскага.
Лічфілдскі сабор пачаў будавацца з пясчаніку з узнаўленнем дыяцэзіі ў 1200-я, будаўніцтва было завершана да 1340 года. Унутры сабор мае даўжыню 113 м, шырыня нефа складае 21 м. Шпіль цэнтральнай вежы дасягае вышыні 77 м, а шпілі заходніх вежаў — 58 м. Лічфілдскі сабор — адзін з трох сабораў Вялікабрытаніі, якія маюць тры шпілі. Аднак, два іншыя саборы, у Трура і Эдынбургу, былі пабудаваны толькі ў канцы XIX — пачатку XX стст.
На тэрыторыі сабора пахаваны шматлікія біскупы Ковентры і Лічфілда, у тым ліку і Чэд Лічфілдскі, легендарны святы VII стагоддзя. У рызніцы захоўваецца Лічфілдскае евангелле, манускрыпт меркавана VIII стагоддзя.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Горад Лічфілд Катэгорыя:Саборы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі