Трыёдзь, Трыядыён (, ад тры і  — песня) — богаслужэбная кніга праваслаўнай царквы, якая змяшчае трохпесенныя каноны (трыспеўцы), адкуль і паходзіць назва.

Трыёдзі пакрываюць круг пераходных свят года, даты якіх залежаць ад дня святкавання Вялікадня: ад падрыхтоўчых тыдняў да Вялікага посту (гэта значыць ад Нядзелі мытара і фарысея) да першай нядзелі пасля свята Святой Троіцы (гэта значыць да Нядзелі Усіх святых). Першыя два падрыхтоўчыя тыдні Трыёдзь выкарыстоўваецца толькі ў нядзельнай службе на Нядзелю мытара і фарысея і на Нядзелю блуднага сына, а пачынаючы са службы на суботу перад Нядзеляй Страшнага суда — штодня.

Першапачаткова Трыёдзь існавала як адзіны зборнік, а затым была падзелена на дзве часткі — Трыёдзь Посную і Трыёдзь Кветную.Богослужения цветной Триоди // Красовицкая М. С. Литургика

Трыёдзь Посная змяшчае малітваслоўі на дні Вялікага посту з падрыхтоўчымі тыднямі да яго і Перадвелікоднага тыдня пачынаючы з Нядзелі мытара і фарысея і да Вялікай суботы ўключна. Змяшчае спевы галоўным чынам аўтараў VIII—IX стст., сярод якіх Андрэй Крыцкі, Казьма Маюмскі, Іаан Дамаскін, імператар Леў Мудры, Феафан Прадказаны. Трыёдзь Кветная складаецца са спеваў ад Вялікдня да Нядзелі Усіх святых, гэта значыць наступнай нядзелі пасля Сёмухі. Назва «Кветная Трыёдзь» паходзіць ад свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім або Нядзелі ваій (Кветнай Нядзелі), бо ў ранняй набажэнскай традыцыі другая частка Трыёдзі пачыналася са службы Лазаревай суботы, звязанай са святам Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. У Расіі такі падзел Трыёдзі захоўваўся да сярэдзіны XVII стагоддзя і быў зменены падчас рэформы патрыярха Нікана. У стараверскіх выданнях па старажытнай традыцыі Трыёдзь Посная заканчваецца разам з Чатырохдзесятніцай, а Трыёдзь Кветная пачынаецца з Лазаравай суботы.

Калі Кветная Трыёдзь пачынаецца з Вялікадня, яе называюць «Пентыкастарыён» (Пяцідзясятніца), а Посную Трыёдзь называюць проста Трыёддзю.

Літаратура

Протоиерей Серафим Слободской. Закон Божий. — Ульяновск: МЦ «Информсервис Лимитед», 1997. — 726 с. ISBN 5-87225-014-2 Протоиерей Г. Дьяченко. Полный Церковно-Славянский Словарь. — издательство «Отчий дом», 2000. — 1122 с. ISBN 5-86809-048-9

Спасылкі «Кветная Трыёдзь» 1630 года — Частка 1 Частка 2 Частка 3

Катэгорыя:Праваслаўнае набажэнства Катэгорыя:Літургічныя кнігі