thumb|right|350px|Кароль Эфіопіі Кефей і Касіяпея дзякуюць Персея за выратаванне іх дачкі Андрамеды, La Délivrance d’Andromède (1679) П'ер Міньяр, Луўр Касіяпе́я (), Касіёпа (), Касіе́пея (, больш старажытная форма) — у грэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.626, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.300 жонка Кефея, маці Андрамеды. Бацькам Касіёпы быў Араб (), сын Гермеса; яна (або іншая Касіяпея) лічылася таксама жонкай Фенікса.
Уступіла ў спрэчку з нерэідамі (паводле Арата, з Дарыдай і Панопай), хвалячыся, хто прыгажэй усіх на свецеАрат. З'явы 658; Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16, са спасылкай на «Андрамеду» Сафокла; Гігін. Астраномія II 10; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 236 (або што яе дачка прыгажэйшая за нерэідГігін. Міфы 64, або менавіта прыгажэй за Амфітрыту). Пасейдон наслаў на Эфіопію паводку і пачваруПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 4, 3.
Разам з Кефеем, Андрамедай і Персеем Касіёпа была змешчана на небе ў выглядзе сузор'яПсеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16. Прычым, Касіяпея атрымала пакаранне — была змешчана на неба да гары нагамі седзячы на троне. Месцам дзеяння міфа пра Андрамеду ў старажытных з'яўляецца або Месапатамія, або Эфіопія. Гэта паказвае або на ўсходняе паходжанне міфа пра Касіёпу, або на пазнейшае прывязванне грэкамі Касіёпы і іншых міфічных герояў да ўсходніх краін з прычыны падабенства іх імёнаў з імёнамі некаторых усходніх мясцовасцей ці народаў.
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Блізкі Усход у старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Катастэрызмы